Мінімальная зарплата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
мінімальная зарплата
заробак
Падкляса адмінімум, кантраляваньне цэнаў Рэдагаваць
Процілегламаксімальная зарплата Рэдагаваць
Мае сьпіссьпіс мінімальных зарплатаў паводле краіны Рэдагаваць

Мінімальная зарплата — найніжэйшая мяжа аплаты працы, якую наймальнік мае права ўжываць у звычайных умовах цягам звычайнай працягласьці працоўнага часу пры выкананьні абавязкаў працаўніком, якія вынікаюць з заканадаўства і працоўнай дамовы[1].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На падставе адпаведнага акладу і стаўкі мінімальная зарплата бывае месячная і гадзінная.

  • Месячная. Памер вызначаюць з улікам: узроўню налічанай сярэднямесячнай зарплаты па краіне, значэньня росту спажывецкіх цэнаў, узроўню выніковасьці працы і занятасьці, патрэбы працаўніка ў дабротах і паслугах, магчымасьцяў наймальніка. Падлягае індэксаваньню цягам году з улікам інфляцыі. Калектыўная працоўная дамова можа вызначаць вышэйшы за мінімальны памер такой зарплаты.
  • Гадзінная. Яе памер вызначаюць шляхам дзяленьня штомесячнага памеру на суадносіны разьліковай нормы працоўнага часу каляндарнага году і колькасьці месяцаў такога году. Зьмяняецца пры зьмяненьні месячнага памеру[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 4-га артыкула Закону Беларусі 2002 году «Аб вызначэньні і парадку павышэньня мінімальнай заработнай платы», Савет міністраў Беларусі вызначае суадносіны памераў месячнай мінімальная зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту пры распрацоўцы прагнозу грамадзка-гаспадарчага разьвіцьця Беларусі з удзелам краёвых аб'яднаньняў наймальнікаў і прафэсійных саюзаў. Штогод ад 1 студзеня Ўрад Беларусі вызначае памер мінімальнай зарплаты. Згодна з 6-м артыкулам, наймальнік абавязаны зрабіць даплаты да памеру мінімальнай зарплаты, калі памер налічанай зарплаты апынуўся ніжэйшым за мінімальную. Пры даплаце не ўлічваюць пакрыцьцё і вызначаныя Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Беларусі выплаты па-за выкананьнем працаўніком абавязкаў паводле заканадаўства і працоўнай дамовы[1].

Працоўны кодэкс Беларусі 1999 году ў артыкуле 342 прадугледжваў аднаразовую дапамогу памерам прынамсі ў адну мінімальную зарплату звольненаму пасьля тэрміновай вайсковай службы, якога прынялі на ранейшае месца працы[2].

Ад пачатку 2024 году Ўрад Беларусі пастанавіў павысіць мінімальную зарплату на 13 % (72 рублі) да 626 рублёў[3] (200 даляраў ЗША).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]