Мішэль Бачэлет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мішэль Бачэлет

Вэро́ніка Мішэ́ль Бачэле́т Хэ́рыя (па-гішпанску: Verónica Michelle Bachelet Jeria; [beˈɾonika miˈtʃel batʃeˈlet ˈxeɾja]; нарадзілася 29 верасьня 1951, Сант’яга, Чылі) — прэзыдэнт Чылі з 11 сакавіка 2006 году да 11 сакавіка 2010 году ад Сацыялістычнай партыі Чылі. Першая ў гісторыі Чылі жанчына, абраная на пасаду кіраўніка дзяржавы. Дыплямаваны мэдык-хірург і эпідэміёляг, у свой час яна таксама вывучала ваенную стратэгію. У сьнежні 2013 году яна была пераабраная на новы прэзыдэнцкі тэрмін, атрымаўшы 62% галасоў выбаршчыкаў. Такім чынам яна стала першым чылійскім прэзыдэнтам з 1932 году, які абіраўся на другі тэрмін.

На прэзыдэнцкіх выбарах прадстаўляла кіруючую левацэнтрысцкую кааліцыю «Дэмакратычная згода». У першым туры, які прайшоў у сьнежні 2004 году, набрала 45,95% галасоў з патрэбных паводле канстытуцыі 50% плюс адзін голас. У другім туры, які адбыўся 15 студзеня 2006 году, дзе ёй супрацьстаяў кандыдат ад апазыцыйнага кансэрватыўнага блёку «Нацыянальнае абнаўленьне», мільярдэр Сабастыян Піньера, атрымала 53,5% галасоў выбаршчыкаў. Інаўгурацыя Мішэль Бачэлет адбылася 11 сакавіка 2006 году.

Зараз знаходзіцца ў разводзе, выхоўвае траіх дзяцей. Апроч роднай гішпанскай мовы, з рознай ступеньню бегласьці валодае ангельскай, нямецкай, партугальскай і францускай мовамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Biografía Michelle Bachelet. Gobierno de Chile

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Мішэль Бачэлетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў