Нуры Шахін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нуры Шахін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 верасьня 1988(1988-09-05)[1][2] (35 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2011
2007—2008
2011—2014
2012—2013
2013—2014
2014—2018
2018—2020
2020—2022
Барусія Дортмунд
Фэеноорд (арэнда)
Рэал Мадрыд
Лівэрпул (арэнда)
Барусія Дортмунд (арэнда)
Барусія Дортмунд
Вэрдэр
Антальяспор
135 (13)
29 (6)
4 (0)
7 (1)
15 (3)
73 (5)
36 (1)
44 (0)
Зборныя
2005—2017 Турэччына 52 (2)
Трэнэрскія клюбы
Антальяспор

Нуры Шахін (па-турэцку: Nuri Kazım Şahin; нарадзіўся 5 верасьня 1988 году, Людэншайд, Нямеччына) — былы турэцкі футбаліст, які нарадзіўся ў Нямеччыне. Паўабаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шахін выступаў за юнацкую каманду «Майнэрцгагену» з 1994 па 2001 гады[3]. З 2001 году ён займаўся ў дортмундзкай «Барусіі». У 2005 годзе ў складзе юнацкай зборнай Турэччыны выступаў на чэмпіянаце сьвету ў Пэру. Турэччына тады заваявала 4 месца, а Нуры забіў па ходзе турніру 4 галы. Пасьля гульцом цікавіліся такія клюбы як «Арсэнал», «Чэлсі» й «Манчэстэр Юнайтэд».

У 2005 годзе Шахін дэбютаваў на прафэсійным узроўні, 23 ліпеня 2005 году ў матчы Кубка Інтэртота супраць чэскай «Сыгмы» (0:0), ён выйшаў на 67-й хвіліне замест Марка-Андрэ Крушкі. У Бундэсьлізе дэбютаваў 6 жніўня 2005 году ў выязным матчы супраць «Вольфсбургу» (0:0), стаўшы на той момант самым маладым дэбютантам Бундэсьлігі. Забіўшы 25 лістапада 2005 году мяч у браму «Нюрнбэргу», Шахін стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі Бундэсьлігі.

5 ліпеня 2007 году ён быў аддадзены ў гадавую арэнду ў нідэрляндзкі «Фэеноорд»[4]. Разам з камандай ён выйграў Кубак Нідэрляндаў.

«Рэал» Мадрыд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 траўня 2011 году, паўабаронца дортмундзкай «Барусіі» Нуры Шахін абвясьціў аб сваім пераходзе ў «Рэал». На адмыслова скліканай прэс-канфэрэнцыі 22-гадовы футбаліст патлумачыў чыньнікі такога рашэньня: «„Рэал“ — адзін з найлепшых клюбаў сьвету. Для маёй кар’еры гэта самавіты скачок. Было проста немагчыма сказаць „не“. Я бы змог сысьці з „Барусіі“ толькі дзеля такой каманды, здольнай змагацца за вялікую колькасьць самых прэстыжных тытулаў. Але гэта не было простым рашэньнем. І яно зьнервавала мяне. Я вырашыў прыняць яго разам з клюбам. Зразумейце правільна: я вельмі цаню нашага трэнэра, мне падабаецца й горад, і каманда. Але, паўтаруся: „Рэал“ — адзін з найлепшых клюбаў сьвету. Для маёй кар’еры гэта прарыў», — прыводзіць словы Шахіна AS[5][6][7][8]. Кантракт турэцкага футбаліста з мадрыдцамі разьлічаны на 6,5 гадоў з заробкам 2,5 млн эўра ў год[9]. Сума ўгоды склала ад 10 да 12 млн €[10].

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 жніўня 2012 году Шахін на правах арэнды перайшоў у ангельскі «Лівэрпул».

У зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У зборнай Турэччыны дэбютаваў 8 кастрычніка 2005 году ў хатнім матчы супраць Нямеччыны (2:1), Шахін выйшаў на 85-й хвіліне, а на 87-й забіў гол у браму Олівэра Кана.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Фэеноорд»:

«Барусія»:

«Рэал»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]