Нітранскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нітранскі край
Nitriansky kraj

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Славаччына
Статус край Славаччыны[d]
Уваходзіць у Заходняя Славаччына[d]
Адміністрацыйны цэнтар Нітра
Дата ўтварэньня 24 ліпеня 1996
Кіраўнік Milan Belica[d]
Насельніцтва (2008) 706 375 чал
Плошча 6343,4 км²
Месцазнаходжаньне Нітранскага краю
Нітранскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SK-NI
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ні́транскі край (па-славацку: Nitriansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Нітры.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіён разьмешчаны на паўднёвым захадзе Славаччыны, большай часткай ва ўсходняй Дунайскай нізіне. Край падзелены на два субрэгіёны: Дунайская раўніна й Жытны востраў на поўдні краю ды Дунайскае ўзвышша на поўначы, ўсходзе й цэнтры. На тэрыторыі рэгіёну знаходзяцца наступныя горныя масівы: Поваскі Інавец на паўночным захадзе, Трыбеч на поўнач ад Нітры, Погранскі Інавец на паўночным усходзе ды Шцьяўніцкія горы на ўсходзе. Галоўныя рэкі рэгіёну — Дунай на поўдні, Ваг на паўднёвым захадзе, Нітра ў заходняй і цэнтральнай частках, Грон на ўсходзе і Іпель на паўднёвым усходзе.

Нітранскі край мяжуе з Трэнчынскім краем на поўначы, Банскабыстрыцкім краем на ўсходзе, Вугоршчынай на паўднёвым усходзе, поўдні й паўднёвым захадзе ды Трнаўскім краем на захадзе.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шчыльнасьць насельніцтва краю складае 113 чалавек на км², што блізка да сярэднеславацкага паказьніка ў 110 на км². Найвялікшыя месты краю — Нітра, Комарна, Новэ Замкі й Левіцэ. Паводле перапісу 2001 году, насельніцтва краю склала 713 422 чалавекі, большасьць зь якіх назвалі сябе славакамі (68,3%), аднак значная колькасьць у рэгіёне вугорцаў — 27,6%, а таксама невялікая колькасьць чэхаў ды цыганоў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]