Одла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Одла
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Малой Зубрыцы
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 18 км
Плошча басэйну 94 км²

Одла — рака ў Беларусі і Польшчы, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскім і Бераставіцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 94 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,1‰[1].

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Адэльск.

Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Малой Зубрыцы. Перасякае дзяржаўную граніцу каля хутару Мінкаўцаў Гарадзенскага раёну, упадае ў Сьвіслач за 3 км на ўсход ад вёскі Пачобутаў Бераставіцкага раёну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 41.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]