Парма (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Парма
Parma FC.png
Поўная назва Parma Football Club SpA
Заснаваны 27 ліпеня 1913
Горад Парма, Італія
Стадыён Эніё Тардыні
Умяшчальнасьць: 27 906
Галоўны трэнэр Рабэрта Данадоні
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2013—2014 6 месца
Афіцыйны сайт

Парма (па-італьянску: Parma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Парма, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб зьяўляецца двухразовым ўладальнікам Кубка УЭФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце й ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафэі да 1990-х гадох. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танцы, клюб атрымаў восем з гэтых трафэяў ў пэрыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама Парма дасягнула свайго лепшага месца ў лігі — другое месца ў сэзоне 1996—1997 гадоў. «Ювэнтус», «Мілян» і «Інтэрнацыянале» ёсьць адзінымі італьянскімі клюбамі, якія маюць больш посьпехаў у эўракубках, чым «Парма»[1]. Клюб быў заснаваны ў ліпені 1913 году пад назовам «Verdi Foot Ball Club», але клюб зьмяніў сваю назву ў сьнежні таго ж году. Парма праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эніё Тардыні, які здольны зьмясьціць 27 906 чалавек, з 1923 году.

Зусім нядаўна, «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканыя ў канцы 2003 году скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталяваньня ў клюбе вонкавага кантролю да студзеня 2007 году. Клюб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае разьвітую футбольную акадэмію[2]. Нягледзячы на нядаўні спад у посьпехах клюб зьяўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клюбаў, якія зьяўляюцца часткай Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў, якая ўтварыліся пасьля распаду G-14.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў ліпені 1913 году як «Verdi Foot Ball Club» ў гонар стагодзьдзя з дня нараджэньня знакамітага опэрнага кампазытара Джузэпэ Вэрдзі, які нарадзіўся ў правінцыі Парма. Клюб адразу ж абраў жоўты і сіні колеры, якія зьяўляюцца дзейнымі й на сёньня[3]. У сьнежні таго ж году клюб зьмяніў сваю назву на «Парма» й пачалі насіць белыя кашулі, упрыгожаныя чорным крыжом[4]. «Парма» пачала гуляць у футбольных лігах у сэзоне 1919—1920 гадоў пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны й пачала будаўніцтва стадыёна «Эніё Тардыні» праз два гады пасьля гэтага[5]. «Парма» стала чальцом-заснавальнікам Сэрыі Б. У сэзоне 1935—1936 гадоў «Парма» стала чальцом-заснавальнікам Сэрыі С, дзе клюб заставаўся да прасоўваньня ў Сэрыю Б у 1943 годзе. Аднак футбол у Італіі быў спынены з-за вядзеньня баявых дзеяньняў Другой сусьветнай вайны, нягледзячы на тое, што каманда праводзіла матчы ў спаборніцтве Campianto Alta Italia ў 1944 годзе.

Пасьля вайны «Парма» тры гады правяла ў Сэрыі Б, якая на той момант падзялілася на дзьве рэгіянальныя лігі, перад тым як зноўку была зьведзеная ў сэзоне 1948—1949 гадоў у Сэрыю С. Клюб правёў яшчэ пяць сэзонаў у Сэрыі С пакул не вярнуўся ў Сэрыю Б, дзе ў сэзоне 1954—1955 гадоў клюб заняў дзевяты радок, то бок клюбны рэкорд таго часу. Гэта была эпоха, у якой гульцы клюбу ў цэлым мелі іншую працу або былі яшчэ студэнтамі й калі аматарскія рэгбійныя й валейбольныя каманды гораду, як то «Рэгбі Парма 1931» й «Фэравіеры Парма», былі больш папулярнымі сярод мяшчанаў. «Парма» дэбютавала ў эўракубках у сэзоне 1960—1961 гадоў, перамогшы швайцарскі клюб «Бэльлінцона» ў Кубку Альпаў, але затым каманда зноўку вылецела ў Сэрыю С. Каманда правяла ўсяго адзін сэзон у Сэрыі C да вылету на гэты раз у Сэрыю D у 1966 годзе.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 5 лютага 2015 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Італіі Аб Матыя Касані 1983
3 Сьцяг Альбаніі ПА Андзі Ліла (ар. ПАС Яніна) 1986
4 Сьцяг Партугаліі Аб Пэдру Філіпэ Мэндэш 1990
5 Сьцяг Альжыру Нап Абдэлькадэр Гезаль 1984
6 Сьцяг Італіі Аб Алясандра Люкарэльлі (капітан) 1977
7 Сьцяг Францыі ПА Жанатан Біябіяні 1988
8 Сьцяг Італіі ПА Хасэ Маўры 1996
10 Сьцяг Альжыру Нап Ісак Бэльфадыль 1992
14 Сьцяг Італіі ПА Даніеле Джальёпа 1985
15 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Коста 1986
17 Сьцяг Італіі Нап Рафаэле Пальядына 1984
18 Сьцяг Італіі ПА Масыма Гобі 1980
21 Сьцяг Італіі ПА Франчэска Лёдзі (ар. Катанія) 1984
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Італіі Бр Алясандра Якабуччы 1991
23 Сьцяг Італіі ПА Антоніё Начэрына (ар. Мілян) 1985
24 Сьцяг Уругваю ПА Крыстыян Радрыгес (ар. Атлетыка) 1985
26 Сьцяг Партугаліі Нап Сылвэстрэ Варэла (ар. Порту) 1985
27 Сьцяг Італіі Аб Фабіяна Сантакрочэ 1986
28 Сьцяг Марока Аб Зуаір Фэдаль 1989
31 Сьцяг Кеніі ПА Макдоналд Марыга 1987
80 Сьцяг Чылі ПА Крыстабаль Харкера 1988
83 Сьцяг Італіі Бр Антоніё Мірантэ 1983
88 Сьцяг Італіі Нап Масыма Кода 1988
91 Сьцяг Славаччыны Бр Павал Байза 1991
92 Сьцяг Харватыі Бр Марыян Чорыч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mynk, K.C. (17 April 2009). «How the Mighty Have Fallen: The Decline of 10 Untouchable Football Clubs». BleacherReport.com
  2. ^ «Return of the Don». Football-Italia.net
  3. ^ «Parma Club History». Football-Italia.net.
  4. ^ «Parma». Goal.com.
  5. ^ «Stadio [The Tardini]». FCParma.com.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Парма (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў