Партызанскі атрад атамана Ангела
Чырвоны курань сьмерці | |
Гады існаваньня | 1917— снежань 1919 |
---|---|
Уваходзіць у | Зялёныя паўстанцы |
Тып |
партызаны конніца |
Функцыя | змаганьне з бальшавікамі й белагвардзейцамі |
Колькасьць | да 1000 чалавек |
Дысьлякацыя | Севершчына, Жытоміршчына |
Войны |
Грамадзянская вайна ў Расеі Грамадзянская вайна ва Ўкраіне |
Вядомыя камандзіры | Яўген Ангел |
Партызанскі атрад атамана Ангела — баявы атрад узначалены Яўгенам Ангелам. Ангелаўцы сябе называлі «Чырвоны курань сьмерці».
Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яўген Пятровіч Ангел паходзіў зь беднае сям’і, удзельнік Першае сусьветнае вайны, прайшоў школу прапаршчыкаў. У 1917 годзе, калі фронт амаль разваліўся, Яўген Ангел вярнуўся на Севершчыну, адкуль паходзіў, і арганізаваў атрад паўстанцаў.
Шлях атраду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паслья забойства вядомага на Чарнігаўшчыне паўстанца Шэкеры, Ангел падняў паўстаньне ў Ічні. Пасьля Ічнянскага паўстаньня да прыходу Дзянікіна Ангел, маючы ўзброеных 1000 чалавек, тэрарызаваў камуністаў і саўработнікаў, рабаваў цягнікі й падрываў лініі.
Атрад Ангела шмат займаўся рабежніцтвам. Падобных рэчаў Уладзімер Вінічэнка, які ўзначальваў Дырэкторыю, дараваць ня мог, а сам Ангел, які відавочна быў стыхійным анархістам, аніяк ня стрымліваў сваіх людзей у сыстэматычных рабаваньнях. Выбухнуў канфлікт: кіраўніцтва Дырэкторыі падпісала пастанову на арышт свавольнага атамана. Тады Яўген Ангел разарваў усе дачыненьні з Кіевам і пайшоў у «вольнае плаваньне». Ён быў таленавітым ваеначальнікам: ангелаўцы зацята білі й белагвардзейцаў, і бальшавікоў. Улюбёнай тактыкай ангелаўцаў сталі партызанскія засады й налёты. Такім чынам, напрыклад, атрад зьнішчыў злучэньне дзянікінцаў у 50 чалавек, маючы ў бойцы толькі 14.
Але ж неўзабаве канфлікт распачаўся й у самім «Чырвоным курані сьмерці». Частка ангелаўцаў заявіла пра падтрымку Дырэкторыі, і перайшла на бок кіеўскай улады. Ангел застаўся з 400 коньнікамі, але і з такім невялікім атрадам ён пасьпяхова граміў Чырвоную армію. Усё гэта выклікала вялікую занепакоенасьць старшыні Рэўваенсавета Льва Троцкага: атаман Ангел быў абвешчаны бандытам. У губэрнскія ЧК паляцелі шыфраваныя арыентоўкі з патрабаваньнем неадкладна зьнішчыць ангелаўцаў.
У 1919 годзе пасланцы Ангела прапаноўвалі Станіславу Булак-Балаховічу хаўрус супраць бальшавікоў, але той ім адмовіў.
Атрад харызматычнага атамана быў ліквідаваны ў сьнежні 1919 года на Жытоміршчыне. Сам Ангел быў паранены, патрапіў у палон, дзе яго й расстралялі. Але ж ягоныя паплечнікі працягвалі змаганьне. ЧК лавіла іх ажно да сярэдзіны дваццатых гадоў.
Галоўнай прычынай паразы Ангелавага «Чырвонага кураня сьмерці» стала страта даверу мясцовага насельніцтва з-за рабаваньняў сялянаў некаторымі паўстанцамі, а таксама запамяркоўная пазіцыя Яўгена Ангела ў гэтым пытаньні.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У атрадзе атамана Ангела былі ня толькі ўкраінцы – так, відную ролю адыгрываў Васіль Князевіч з Гомельшчыны, былы падпаручнік царскай арміі, якога Яўген Ангел ведаў яшчэ па школе прапаршчыкаў. У атрадзе было й нямала жанчынаў, якія са зброяй у руках змагаліся з чырвонымі і белымі нароўні з мужчынамі, што прайшлі Першую сусьветную вайну.
Бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
І атаман Ангел, і ягоныя паплечнікі былі зацятымі ворагамі і рэстаўрацыі Расейскай імпэрыі, і савецкай улады. Яны храбра біліся з атрадамі дзянікінцаў і чырвонаармейцаў нават тады, калі ворагаў было значна больш. Але палітычныя сымпатыі атамана былі вельмі ўжо непасьлядоўнымі. Сьпярша Яўген Ангел падтрымаў гетмана Паўла Скарападзкага, аднак неўзабаве перайшоў на бок ягоных ворагаў — Дырэкторыі. Але Сямён Пятлюра з Уладзімерам Вінічэнкам таксама сталі для Ангела ворагамі. Імаверна, гэта зьвязана з тым, што змаганьне зь белымі і чырвонымі ангелаўцы арганічна спалучалі з рабаваньнем простага народу, за шчасьце якога яны й змагаліся.
Вонкавя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зьніклі ў 1919 годзе
- Севершчына
- 1917 год ва Ўкраіне
- Войскі ў часе Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Грамадзянская вайна ва Ўкраіне
- Украінскі антысавецкі супраціў
- Беларускі антысавецкі супраціў
- Колішнія беларускія вайсковыя арганізацыі
- Колішнія ўкраінскія вайсковыя арганізацыі
- Вайсковыя фармаваньні, створаныя ў 1917 годзе