Паўднёваафрыканская лісіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Паўднёваафрыканская лісіца
Kama-drawing.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Сысуны
Атрад Драпежныя
Сямейства Сабачыя
Род Лісіцы
Від Паўднёваафрыканская лісіца
Бінамінальная намэнклятура
Vulpes chama
Арэал
Cape Fox area.png

Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) — від лісіцаў, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынэнту.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афарбоўка поўсьці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага зь лёгкім жаўтаватым адценьнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45—61 см, даўжыня хваста 30—40 см, вышыня ў карку 28—33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зымбабвэ да Анголы. Яе асяродзьдзем пасяленьня зьяўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Паўднёваафрыканская лісіцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў