Прапаганда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прыклад савецкай прапаганды: заклік да ўступленьня ў каапэратывы.

Прапаганда (па-лацінску: propaganda — «да распаўсюджваньня») — загадзя сплянаванае й мэтанакіраванае распаўсюджваньне інфармацыі, то бок фактаў, аргумэнтаў, чутак і іншых зьвестак, у тым ліку заведама ілжывых, для аказаньня ўзьдзеяньня на думку грамадзтва ці іншай мэтавай аўдыторыі. Асноўнымі элемэнты працэса прапаганды зьяўляюцца суб’ект (сацыяльная група, інтарэсы якой выражае прапаганда), зьмест, форма й мэтады, сродкі ці каналы прапаганды (СМІ, сыстэма лекцыйнай прапаганды і іншае), аб’ект (аўдыторыя, якой адрасаваная прапаганда). Прапаганда звычайна паўтараецца й распаўсюджваецца праз розныя сродкі масавай інфармацыі, каб сфармаваць абраны вынік грамадзкай думкі.

У адрозьненьне ад аб’ектыўнай падачы інфармацыі, прапаганда дае інфармацыю перш за ўсё для ўзьдзеяньня на аўдыторыю. Прапаганда часьцяком дае інфармацыю выбарачна, хоць не да канца сказаная праўда зьяўляецца таксама хлусьнёй, каб заахвоціць да пэўных абагульненьняў, ці выкарыстоўвае эмацыйна зараджаныя паведамленьне, каб справакаваць хутчэй за эмацыйную, чым рацыянальную рэакцыю на прадстаўленую інфармацыю. Жаданым вынікам зьяўляецца зьмяненьне адносінаў да суб’екту ў мэтавай аўдыторыі, каб прасоўваць таемныя палітычныя пляны. Прапаганда можа выкарыстоўвацца як форма палітычнага супрацьстаяньня.

Хоць тэрмін «прапаганда» справядліва набыў ярка негатыўную афарбоўку з-за ейнае спалучэньня маніпуляцыяй і шавінізмам. Прапаганда ў сваім першапачатковым значэньні мела нэўтральную афарбоўку й магла быць зьвязана з ужываньнем, якое было ў цэлым мяккім і нявінным, як, скажам, публічныя рэкамэндацыі па ахове здароўя, заахвочваньне грамадзянаў удзельнічаць у выбарах, заахвочваньне людзей паведамляць у праваахоўныя органы аб злачынствах і гэтак далей.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прапагандасховішча мультымэдыйных матэрыялаў