Пэрпіньян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэрпіньян
Perpignan
Пэрпіньян
Arms of Perpignan.svg
Герб Пэрпіньяну
Дэпартамэнт: Пірэнэі Ўсходнія
Рэгіён: Лянгедок-Русыён
Плошча: 68,07 км²
Насельніцтва: 126 675 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 42°41′55″ пн. ш. 2°53′44″ у. д. / 42.69861° пн. ш. 2.89556° у. д. / 42.69861; 2.89556Каардынаты: 42°41′55″ пн. ш. 2°53′44″ у. д. / 42.69861° пн. ш. 2.89556° у. д. / 42.69861; 2.89556
Пэрпіньян на мапе Францыі
Пэрпіньян
Пэрпіньян
Пэрпіньян
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.mairie-perpignan.fr/

Пэрпіньян (па-француску: Perpignan, па-каталянску: Perpinyà) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Пірэнэі Ўсходнія у рэгіёне Лянгедок-Русыён. Насельніцтва гораду складае 126 675 чалавек, паводле дазеных на 2009 год. Гістарычна зьяўляецца галоўным горадам правінцыі Русыльён. Разьмешчаны ў 13 км ад берага Міжземнага мора й у 31 км на поўнач ад франка-гішпанскай мяжы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны на ўрадлівай раўніне горад з даўніх часоў лічыўся цэнтрам мясцовага вінаробства. Горад упершыню быў згаданы ў 927 годзе. Графы русыльёнскія абралі яго сваёй рэзыдэнцыяй і кіравалі Пэрпіньянам да 1172 году, пасьля чаго яго атрымалі ў спадчыну графы барсэлёнскія. Пры ажыцьцёўленым Хаймэ I падзеле каталёнскіх зямель Пэрпіньян разам з Балеарскімі астравамі дастаўся малодшаму, Хаймэ II, і ў 12761344 гадах горад служыў сталіцай гэтага гаспадара й двух ягоных нашчадкаў.

У XVII стагодзьдзі, калі Францыя сутыкнулася з Гішпаніяй ў спрэчцы за ўладаньне Русільёнам, Пэрпіньян быў ператвораны ў крэпасьць. Паводле Пірынэйскага міру 1659 годзе горад быў пакінуты за Людовікам XIV. У XIX стагодзьдзі струхлелыя гарадзкія сьцены былі зьнесены за непатрэбнасьцю. У 1936 годзе ў Пэрпіньян хлынулі ўцекачы з Гішпаніі, дзе бушавала грамадзянская вайна. Пасьля 1960 году тут сяліліся французы з паўночнаафрыканскіях калёніях[1].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Візытнай карткай Пэрпіньяна лічыцца маленечкі форт Эль-Кастэльлет, пабудаваны ў 1368 годзе й цяпер адкрыты для турыстаў у якасьці музэя. За бастыёнамі знакамітай Пэрпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Маёркі. Сабор сьв. Яана, закладзены ў 1324 годзе каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стагодзьдзях. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатар.

З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Пэрпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музэі Рыго выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, гэтак і майстроў каталянскага прымітыву.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Perpignan: Артыкул з Encyclopædia Britannica

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэрпіньянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў