Пэрыгё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрыгё
франц. Périgueux
Пэрыгё
Герб Пэрыгё


Краіна: Францыя
Рэгіён: Нувэль-Акітэн
Дэпартамэнт: Дардонь
Кіраўнік: Мішэль Майран[d]
Плошча: 9,82 км²
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 30 036 чал.
шчыльнасьць: 3058,66 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 24000
Геаграфічныя каардынаты: 45°11′3″ пн. ш. 0°43′5″ у. д. / 45.18417° пн. ш. 0.71806° у. д. / 45.18417; 0.71806Каардынаты: 45°11′3″ пн. ш. 0°43′5″ у. д. / 45.18417° пн. ш. 0.71806° у. д. / 45.18417; 0.71806
Пэрыгё на мапе Францыі
Пэрыгё
Пэрыгё
Пэрыгё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-perigueux.fr

Пэрыгё (па-француску: Périgueux, па-аксытанску: Periguers) — горад у Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Дардонь у рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія), на правым беразе суднаходнай ракі Ілю. Насельніцтва на 2013 год складала 30 036 чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прыходу рымлянаў на месцы Пэрыгё было паселішча кельцкага племені пэтракорыяў; рымляне далі яму назву Вэсуна (лац. Vesuna). Пасьля спусташэньня варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Пэтракорыюм (лац. Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад пэтракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага гораду.

Першым мясцовым біскупам быў сьвяты Фронт, чые мошчы былі зьмешчаныя ў абацтве Пуі–Сэн Фрон на ўсход ад старога гораду. Гэтае абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам гораду й супернічалі зь першым да 1251 году, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Пэрыгё быў спустошаны ангельцамі падчас Стогадовай вайны й гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагодзьдзя.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная славутасьць Пэрыгё — сабор Сэн-Фрон, які вылучаецца сярод францускіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай у бізантыйскім стылі.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрыгёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў