Аквітанія (рэгіён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб Аквітаніі

Аквітанія (па-лацінску: Aquitania, па-француску: Aquitaine, па-басконску: Akitania) — гістарычная вобласьць і рэгіён на паўднёвым захадзе сучаснай Францыі, абмежаваны Біскайскім залівам на захадзе, Пірэнэямі на поўдні (натуральная мяжа з Гішпаніяй), рэгіёнамі Пуату-Шарант і Лімузэн на поўначы і Поўдзень-Пірэнэі на ўсходзе. Плошча 41 309 км². Насельніцтва па стане на 2008 год складала 3 177 625 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 5 дэпартамэнтаў: Дардонь, Жыронда, Лянды, Лё і Гарона й Пірэнэі Атлянтычныя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Бардо (235 891 жыхароў).