Шампань-Ардэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шампа́нь-Ардэ́ны (па-француску: Champagne-Ardenne) — былы рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Меў межы на поўначы з Бэльгіяй, і з наступнымі былымі рэгіёнамі: на захадзе — зь Пікардыяй ды Іль-дэ-Франс, на поўдні — з Бургундыяй, на ўсходзе — зь Лятарынгіяй ды Франш-Камтэ. Плошча 25 606 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 1 339 270 жыхароў. У склад Шампані-Ардэнаў уваходзілі 4 дэпартамэнты: Ардэны, Об, Марна й Верхняя Марна. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляўся Шалён-ан-Шампань (44 899 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам — Рэймс (182 592 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Лятарынгіяй і Эльзасам у склад новаўтворанага рэгіёну Гранд-Эст (адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну стаў Страсбург).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]