Верхняя Нармандыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Верхняя Нармандыя (па-француску: Haute-Normandie) — былы рэгіён на паўночным захадзе Францыі. Меў межы з наступнымі былымі рэгіёнамі: на ўсходзе зь Пікардыяй і Іль-дэ-Франс, на поўдні — з Цэнтрам, на паўднёвым захадзе — зь Ніжняй Нармандыяй, на поўначы й паўночным захадзе абмываецца Ля-Маншам. Плошча 12 317 км². Насельніцтва па стане на 2012 год складала 1 845 547 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзілі 2 дэпартамэнты: Эр і Прыморская Сэна. Адміністрацыйным цэнтрам быў Руан (111 557 жыхароў), аднак найбуйнейшым горадам быў Гаўр (172 074 жыхары). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Ніжняй Нармандыяй ў склад новаўтворанага рэгіёну Нармандыя (Руан стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).