Разьмеркаваныя вылічэньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Разьмеркаваныя вылічэньні — галіна інфарматыкі, якая вывучае будову і функцыянаваньне разьмеркаваных сыстэмаў. Разьмеркаваная сыстэма складаецца зь некалькіх асобных кампутараў, якія ўзаемадзейнічаюць праз кампутарную сетку для выкананьня агульнай задачы. Кампутарная праграма, якая кіруе працэсамі абмену зьвесткамі паміж кампутарамі, а таксама непасрэдна выкананьнем задачы, называецца разьмеркаванай праграмай.

Пад разьмеркаванымі вылічэньнямі таксама разумеецца выкарыстаньне разьмеркаваных сыстэмаў для вырашэньня выліковых задач. Такія задачы разьдзяляюцца на мноства падзадач, якія раздаюцца кожнаму кампутару ў сыстэме.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]