Ракшападобныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ракшападобныя
European roller.jpg
Сіваграк (Coracias garrulus L.)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі (Aves)
Атрад Ракшападобныя (Coraciiformes)
Бінамінальная намэнклятура
Coraciiformes

Ракшападобныя (Coraciiformes) — атрад птушак. Аб'ядноўвае 10 сямействаў, 49 родаў, 194 віды. Даўжыня да 165 см, маса да 4 кг. Апярэньне шчыльнае, яркаафарбаванае, зь металічным адлівам. Дзюбы разнастайныя, пераважна доўгія. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках, ва ў мерных шыротах пералётныя. Жывуць у рэдкіх лясах, некаторыя — ў саванах, стэпах, пустэльнях.

Актыўныя ў дзень. Гняздуюцца ў дуплах, расколінах скал, норах; некаторыя віды ўтвараюць калёніі. На Беларусі трапляюцца зімародак звычайны, сіваграк, удод, шчурка залацістая.

Кормяцца казуркамі, зімародак — рыбай. Манагамы. Птушанятныя птушкі. Адкладваюць да 10 (звычайна 2 — 6) яек. Commons-logo.svg  Ракшападобныясховішча мультымэдыйных матэрыялаў