Раман Пасевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раман Пасевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 лістапада 1999(1999-11-28)[1] (24 гады)
Рост 170 см[2]
Вага 68 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Уфа
Нумар 97
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Асіпавічы 11 (9)
2018 Спадарожнік 14 (7)
2019 Ліда 28 (4)
2020—2022 Нёман Горадня 45 (1)
2021 Смаргонь 13 (5)
2023—4 Уфа 17 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 лістапада 2023.

Рама́н Пасе́віч (нар. 28 лістапада 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік расейскага клюбу «Ўфа».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец пастаўскай акадэміі ПМЦ. Выступаў за мясцовы клюб у чэмпіянаце Віцебскай вобласьці, таксама гуляў за юнацкую каманду «Іслачы». У лютым 2018 году далучыўся да другалігавых «Асіпавічаў», дзе і пачаў дарослую кар’еру. Гулец хутка стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды. У ліпені 2018 году беспасьпяхова праходзіў прагляд у моладзевай камандзе кіеўскага «Дынама»[3], а ў хуткім часе перабраўся ў рэчыцкі «Спадарожнік».

У лютым 2019 году склаў кантракт зь «Лідай»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году прыбыў на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і неўзабаве стаў гульцом клюбу[5]. Сэзон 2020 году пачынаў у клюбным дублі. 4 ліпеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), калі выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў першым тайме. У далейшым працягваў часьцей заставацца на лаўцы запасных і гуляў за дубль, зрэдку выходзіў на поле ў асноўным складзе «Нёману». У сэзоне 2021 году пачаў часьцей прыцягвацца да асновы, часам зьяўляўся ў першай адзінаццатцы дружыны.

У ліпені 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь»[6]. З 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сэзоне, але ня выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэньні арэнды ў лістападзе 2021 году вярнуўся ў «Нёман»[7], калі з студзеня 2022 году пачаў трэнавацца разам з камандай[8]. У сэзоне 2022 году быў адным з галоўных гульцоў гарадзенскай дружыны, правёўшы ўсе 30 матчаў чэмпіянату Беларусі, у якіх выходзіў пераважна ў стартавым складзе.

У пачатку 2023 году праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Нёмана» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах каманды ў 2023 годзе, але працягваў трэнавацца і гуляць у таварыскіх матчах. У чэрвені 2023 году абвесьціў пра сыход з клюбу[9], а ў ліпені 2023 году склаў працоўную ўгоду з расейскай «Уфой»[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]