Робэрт Фіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Фіца
Прэм’ер-міністар Славаччыны[d]
4 красавіка 2012 — 15 сакавіка 2018
Папярэднік Івэта Радзічава
Наступнік Пэтэр Пэлегрыні
Прэм’ер-міністар Славаччыны[d]
4 ліпеня 2006 — 8 ліпеня 2010
Папярэднік Мікулаш Дзурында
Наступнік Івэта Радзічава
1 траўня 2004 — 19 ліпеня 2004
27 верасьня 1993 — 25 студзеня 1999
25 студзеня 1999 — 24 студзеня 2000
27 студзеня 2003 — 20 чэрвеня 2005
Прэм’ер-міністар Славаччыны[d]
з 25 кастрычніка 2023
Папярэднік Ľudovít Ódor[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 15 верасьня 1964(1964-09-15)[1] (59 гадоў)
Партыя: Курс — сацыяльная дэмакратыя
Сужэнец: Сьвятлана Фіцава[d]
Дзеці: сын
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Белага льва

Ро́бэрт Фі́ца (па-славацку: Robert Fico; нар. 15 верасьня 1964 году, Топальчаны, Славаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны (2006—2010, 2012—2018) і кіраўнік партыі Курс — сацыяльная дэмакратыя.

Упершыню стаў прэм’ер-міністрам пасьля перамогі сваёй левацэнтрысцкай партыі «Сьмер» на парлямэнцкіх выбарах 14 чэрвеня 2006 году, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Мікулаша Дзурынду. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 12 чэрвеня 2010 году ня здолеў сфармаваць кабінэт і падаў у адстаўку, вярнуўшыся ў парлямэнт. У 2012 годзе, пасьля вотуму недаверу да кабінэту Івэты Радзічавай, сфармаваў другі кабінэт міністраў.

У 2014 року балятаваўся на выбарах прэзыдэнта, дзе ў другім туры саступіў Андрэю Кіску.

Выпускнік юрыдычнага факультэту Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Robert Fico // Munzinger Personen (ням.)