Родзішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Родзішкі
лац. Rodziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Мастоўскі
Сельсавет: Курылавіцкі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1515
СААТА: 4240823081
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′5″ пн. ш. 24°53′3″ у. д. / 53.31806° пн. ш. 24.88417° у. д. / 53.31806; 24.88417Каардынаты: 53°19′5″ пн. ш. 24°53′3″ у. д. / 53.31806° пн. ш. 24.88417° у. д. / 53.31806; 24.88417
Родзішкі на мапе Беларусі ±
Родзішкі
Родзішкі
Родзішкі
Родзішкі
Родзішкі
Родзішкі

Ро́дзішкі[2]вёска ў Беларусі, каля Азяранскага возера. Уваходзяць у склад Курылавіцкага сельсавету Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Грода

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 26 жніўня 1974 году вёска ўваходзіла ў склад Мілявіцкага сельсавету[7].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 15 чалавек[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 282.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).