Рэал Вальядалід

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэал Вальядалід
Поўная назва Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1928
Горад Вальядалід, Гішпанія
Стадыён Нуэва Хасэ Сарыльля
Умяшчальнасьць: 26 512
Кіраўнік Раналду[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2022—2023 Ля Ліга, 18 месца (паніжэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рэа́л Вальядалі́д» (па-гішпанску: Real Valladolid Club de Fútbol, S.A.D.) — прафэсійны гішпанскі футбольны клюб з гораду Вальядалід, які знаходзіцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Клюб быў заснаваны 20 чэрвеня 1928 году, хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Нуэва Хасэ Сарыльля», умяшчальнасьцю 26 512 месцаў. У сьпісе клюбаў Ля Лігі ўсіх часоў займае 14 радок.

На рахунку клюбу маецца перамога ў Кубку Гішпанскай лігі ў сэзоне 1983—1984 гадоў, выхад у кваліфікацыю Кубка ўладальнікаў кубкаў у сэзоне 1989—1990 гадоў, выхад у першы раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1984—1985 гадоў, у другі раўнд Кубка УЭФА ў сэзоне 1997—1998 гадоў, шостае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1962—1963 гадоў. «Рэал Вальядалід» правёў больш за 39 сэзонаў у Ля Лізе, больш за 30 сэзонаў у другім і 9 сэзонаў у трэцім дывізіёне. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца белы й фіялетавы. На эмблеме клюбу намаляваныя чырвона-залаты герб Вальядаліду, колеры клюбу й карона, якая сымбалізуе каралеўскае заступніцтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад каманды напярэдадні стварэньня клюбу

«Рэал Вальядалід» быў утвораны пры аб’яднаньні двух клюбаў — «Рэал Юніён Дэпартыва дэ Вальядалід» і «Клюб Дэпартыва Эспанёл». Каманда ўпершыню паднялася ў першы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі ў сэзоне 1947—1948 гадоў, заваяваўшы тытул чэмпіёна ў другім дывізіёне. У наступным сэзоне «Рэал Вальядалід» разьвіў посьпех і выйшаў у фінал Кубка Гішпаніі. У фінальным матчы, які адбыўся на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», «Рэал Вальядалід» атрымаў паразу ад клюбу «Атлетык Більбао» зь лікам 4:1.

Каманда правяла наступнае дзесяцігодзьдзе ў Ля Лізе. Затым рушыў усьлед вылет у другі дывізіён. Знаходжаньне ў другім эшалёне гішпанскага футболу вырабілася часовым, то бок у сэзоне 1958—1959 гадоў «Вальядалід» пад кіраўніцтвам галоўнага трэнэра Хасэ Люіса Саса разграміў клюб «Тэраса» зь лікам 5:0 і вярнуўся ў першы дывізіён. Саса зрабіў значны ўнёсак у гісторыі клюбу. Першапачаткова ён быў галкіпэрам, затым займаў шэраг адміністрацыйных пастоў і, у канчатковым выніку стаў прэзыдэнтам «Рэалу».

У наступныя гады каманда неаднаразова пераходзіла ў другі дывізіён, затым вярталася ў першы. У сэзоне 1970—1971 гадоў «Рэал Вальядалід» вылецеў у трэці дывізіён. У 1984 годзе, атрымаўшы перамогу над мадрыдзкім «Атлетыка», каманда заваявала Кубак Гішпанскай лігі — розыгрыш якога праводзіўся ў першай палове 1980-х гадоў. Вярнуўшыся ў Ля Лігу ў 1992—1993 гадох клюб правёў у ёй адзінаццаць гадоў. Найлепшым вынікам гэтага пэрыяду было сёмае месца ў чэмпіянаце ў сэзоне 1996—1997 гадоў. Пасаду галоўнага трэнэра «Вальядаліду» некаторы час займаў Рафаэль Бэнітэс, які да гэтага выконваў абавязкі галоўнага настаўніка ў клюбе «Кастыльля», рэзэрвовай камандзе мадрыдзкага «Рэалу». Празь некаторы час у клюб таксама перайшло некалькі гульцоў з гэтай каманды. «Рэал Вальядалід» зноўку адправіўся ў Сэгунду ў сэзоне 2003—2004 гадоў.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]