Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Славутасьць
Сабор Аляксандра Неўскага
Aleksander Nevski peakirik
Aleksander Nevski peakirik2.jpg
Краіна Эстонія
Места Талін
Каардынаты 59°26′9″ пн. ш. 24°44′22″ у. д. / 59.43583° пн. ш. 24.73944° у. д. / 59.43583; 24.73944Каардынаты: 59°26′9″ пн. ш. 24°44′22″ у. д. / 59.43583° пн. ш. 24.73944° у. д. / 59.43583; 24.73944
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Расейская праваслаўная царква 
Тып будынка пяцікупальны храм
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль
Аўтар праекту Міхаіл Праабражэнскі
Будаўніцтва 18951900 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Эстоніі
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Сабор Аляксандра Неўскага
Commons-logo.svg Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Сабор Аляксандра Неўскага (па-эстонску: Aleksander Nevski peakirik) — стаўрапігіяльны катэдральны праваслаўны саборны храм у вядзеньні Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Знаходзіцца ў Таліне на ўзвышшы Тоомпэа.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збудаваны ў 1894—1900 роках паводле праекту архітэктара М. Т. Праабражэнскага ў памяць пра цудоўнае ўратаваньне імпэратара Аляксандра III у чыгуначнай аварыі 1888 року. Асьвечаны 30 красавіка 1900 року ў гонар сьвятога Аляксандра Неўскага.

Пабудаваны падчас русыфікацыі сабор для многіх эстонцаў сымбалізаваў прыгнёт. У 1924 эстонскія ўлады намагаліся на ягоным месцы ўзьвесьці «Пантэон эстонскай незалежнасьці», аднак з прычыны нястачы сродкаў і масіўнае канструкцыі храму гэты праект ня быў рэалізаваны. У 1928 року зьявіўся законапраект, паводле якога чарговы раз плянавалася зруйнаваць храм. Законапраект быў зьняты з разгляду эстонскім парлямэнтам пасьля грамадзкага супраціву праваслаўных вернікаў.

Падчас нямецкай акупацыі храм быў зачынены. У 1945 року аднавіў дзейнасьць.

Інтэр’ер царквы

У 1947 савецкія ўлады адабралі падвальнае памяшканьне, у якім знаходзілася царква сьвятога Андрэя, пад бамба-, а пазьней пад кнігасховішча.

У 1960-х улады плянавалі перарабіць сабор на плянэтарый. Паводле вэрсіі, якая распаўсюджвалася за часам патрыярства Алексія II, ён быў выратаваны ад гэтага япіскапам Алексіем Рыдыгерам[1].

Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі храму быў вернуты цокальны паверх. У 1999 сабор Аляксандра Неўскага атрымаў статус стаўрапігіяльнага[2].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Eesti kultuurimälestis.jpg Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр  1102