Сермеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сермеж
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Ясева
Вусьце Вялікі Перакоп
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 35 км²

Се́рмеж, Сы́рмеж — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці і Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Вялікага Перакопу (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 35 км².

Пачынаецца каля вёскі Ясева Пастаўскага раёну. Цячэ паўднёвай ускраінай Сьвянцянскіх градаў, праз возера Кузьмічы, упадае ў Вялікі Перакоп на паўднёвым усходзе ад вёскі Мельнікі. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 5,2 км: на дзялянцы 3,1 км да вёскі Нарач і 2,1 км да вусьця[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 332

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 332