Судовы весьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Судовы весьнік
Emblem of the Supreme Court of Belarus.jpg]
Тэматыка Права
Пэрыядычнасьць раз у тры месяцы
Краіна Сьцяг Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Адрас 220020 Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 76
Заснавальнік Вярхоўны суд Беларусі
Выдавец Вярхоўны суд Беларусі
Галоўны рэдактар Н. С. Радкоўская.
Дата заснаваньня студзень 1992
Мова расейская,
беларускае мове
Аб’ём каля 50 старонак
Наклад 2000
Афіцыйны сайт Зьмест Судовага весьніка Старонка ў сеціве

Судовы весьнікчасопіс, які выдаецца Вярхоўным судом Рэчпаспалітае Беларусь. Пачаў выдавацца пасьля стварэньня судовае ўлады Беларусі. Першы часопіс быў выдадзены ў студзені 1992 году. Выходзіць адзін раз у тры месяцы. Мова выданьня расейская, але рэдка бываюць допісы на беларускае мове. Галоўны рэдактар — Кісялёва Вольга Ўладзімераўна. Раней была Натальля Сьвятаславаўна Радкоўская.

Управа выданьня — 220020 Беларусь, Менск, вул. Арлоўская, д. 76.

Часопіс мае пасьведчаньне № 1048 ад 15.01.2010 году, якое было выдадзенае Міністэрствам інфармацыі Рэчпаспалітае Беларусь.

Наклад часопісу прыблізна 2000 асобнікаў.

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часопісе публікуюцца[1]:

  • пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, якія растлумачваюць парадак прымяненьня прававых норм, і камэнтарыі да пастаноў;
  • судовыя пастановы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
  • касацыйная, апэляцыйная і наглядная практыка абласных судоў;
  • агляды судовае практыкі;
  • матэрыялы аб вопыце работы судзьдзяў і судоў Беларусі;
  • аналітычныя артыкулы па пытаньнях правапрымяненьня і дыскусійныя матэрыялы, у якіх ёсць прапановы па ўдасканаленьні заканадаўства.

Рашэньнем калегіі Вышэйшае атэстацыйнае камісыі Рэспублікі Беларусь часопіс уключаны ў Пералік навуковых выданьняў Рэспублікі Беларусь для апублікаваньня вынікаў дысэртацыйных даследаваньняў па юрыдычных навуках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]