Сындром Мартына Ідэна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сындро́м Ма́ртына І́дэна ці сындро́м дасягне́ньня мэ́ты — паталягічны стан чалавека, які ўзьнікае й разьвіваецца ў выніку дасягненьня запаветнае мары. Сваю назву атрымаў у гонар аднайменнага рамана Джэка Лёндана, дзе галоўны герой, прайшоўшы доўгі й цяжкі шлях да сваёй мары, упадае ў дэпрэсію й канчае жыцьцё самагубствам.

Сындром выяўляецца ў выніку завышаных чаканьняў, а таксама зьнясіленьня нэрвовае сыстэмы, што й прыводзіць да сьмерці[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэк Лёндан

Гэтае захворваньне атрымала сваю назву ў гонар галоўнага пэрсанажа рамана Джэка Лёндана. Мартын Ідэн прайшоў цярністы шлях ад анікому непатрэбнага марака да ўсімі вядомага й багатага пісьменьніка. Ён дамагаўся сваёй мэты не адзін год, а калі дасягнуў яе, запаў у глыбокую дэпрэсію. Мартын расчараваўся ў жыцьці, паколькі, стаўшы старэйшым і разумнейшым, наблізіўшыся да сваёй запаветнай мары, ён страціў веру ў людзей, веру ў дабро й справядлівасьць, тым самым увесь навакольны сьвет страціў для яго фарбы. Усё гэта выклікала дэпрэсію, а як вынік прывяло да суіцыду[2].

Вядома, што пэрсанаж Мартына Ідэна зьяўляецца аўтабіяграфічным, бо шматлікія падзеі ў яго жыцьці апісваюць шлях самога Джэка Лёндана.

Прычыны фармаваньня сындрому[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узьнікненьне хваробы зьвязана ў збоі працы псыхікі[3] й нэрвовае сыстэмы чалавека. Сымптомы сындрому разьвіваюцца пад уплывам наступных чыньнікаў:

  • Доўгая напруга, якая ўзьнікае з-за зьнясільваючае працы. Нэрвовая сыстэма высільваецца, таму пасьля доўгачаканага ажыцьцяўленьня мары разьвіваецца абыякавасьць да таго, што адбываецца.
  • Адсутнасьць далейшых плянаў. Калі засяроджвацца толькі на адной падзеі, то пасьля яе чалавек губляецца, бо ня бачыць сэнсу ў далейшым існаваньні.
  • Занадта высокія чаканьні, а таксама маральныя прынцыпы й ідэалы[4]. Узьвядзеньне мэты ў абсалют непазьбежна прыводзіць да расчараваньня, што падрывае нармальную працу псыхікі.
  • Асаблівасьці вышэйшае нэрвовае дзейнасьці. Разьвіцьцё падобных паталягічных станаў многія лекары зьвязваюць з характарам чалавека. Мэлянхалічныя[5] альбо, наадварот, халерычныя[5] асобы схільныя цяжэй пераносіць узрушэньні.
  • Досыць доўгі шлях да дасягненьня пастаўленага выніку й шматлікія разумовыя й фізычныя нагрузкі. Псыхіка й нэрвовая сыстэма не вытрымліваюць такога працяглага й зьнясільвальнага ціску, што прыводзіць да глыбокае дэпрэсіі й суіцыдальнае ідэацыі[1].

Дыягнаставаць апісаны сындром і выхад зь яго можа толькі дасьведчаны псыхоляг-практык. Гэты дэпрэсіўны стан разьвіваецца вельмі дынамічна[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]