Сьвятая Схалястыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятая Схалястыка
Дата нараджэньня 2 сакавіка 480
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 10 лютага 547 (66 гадоў) або 10 лютага 543(0543-02-10)[1] (62 гады)
Месца сьмерці
Занятак манашка

Схалястыка, Схалястыка Нурсыйская (па-лацінску: Scholastica; 480, Нурсыя — 10 лютага 543 ці 547, Монтэ-Касына) — хрысьціянская сьвятая, заснавальніца першага жаночага кляштару ў Заходняй Эўропе. Была роднай сястрой сьв. Бэнэдыкта Нурсійскага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў Нурсыі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыму, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ-Касына, дзе быў кляштар яе брата, Бэнэдыкта, з якім яна ўсё жыцьцё была моцна зьвязаная.

Раз на год яны сустракаліся ў вясковай хаце ля падножжа Монтэ Касына (бэнэдыктынскі статут не дазваляў ёй наведваць брата ў кляштары), каб абменьвацца думкамі і разам маліцца. Схалястыка прадчувала сваю сьмерць і памерла ў прысутнасьці брата, які бачыў, як душа сястры ў выглядзе галубкі адлятала ў неба. Заступніцтва сьвятой абараняе ад засухі і маланак.

Шанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Успамін 10 лютага.

Сьвятая Схалястыка, як і сьв. Бэнэдыкт, была пахавана ў абацтве Мантэкасына. Шэраг дасьледчыкаў выказалі меркаваньне, што парэшткі сьвятых былі перанесены ў Субіяка ці нават у Францыю. Аднак у 1950 годзе, падчас рэстаўрацыйных работ у кляштары Мантэкасына, разбураным бамбардзіроўкамі ў Другую сусьветную вайну, італьянскія рэстаўратары выявілі і ідэнтыфікавалі добра захаваныя пахаваньні сьвятых Бэнэдыкта і Схалястыкі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Scholastica // GCatholic.org — 1997.
  2. ^ «Схоластика» // Католическая энциклопедия. Т. 4, ст. 1189—1190

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]