Сэксізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сэксі́змангельскай мовы, sex — «пол») — перакананьне аб біялягічнай, інтэлектуальнай, маральнай ці ўсталяванай Богам перавазе аднаго полу над іншым, ці перакананьне аб існаваньні іншых прычын, паводле якіх адзін пол мае перавагу над іншым; дыскрымінацыя людзей, заснаваная на гэтых перакананьнях.

У масавай сьвядомасьці сэксізм у асноўным зьвязаны з дыскрымінацыяй жанчын: пры ўладкаваньні на працу, ніжэйшыя заробкі пры аднолькавай працы з мужчынам, меншае прадстаўніцтва ва ўладзе, традыцыйныя перакананьні аб дамінацыі мужчын у сям’і і г. д. Але існуе і антымужчынскі сэксізм які праяўляецца ў наступных зьявах: вайсковы абавязак мужчын, дыскрымінацыя бацькі перад маці, ніжэйшыя выдаткі на дасьледаваньні здароўя мужчын (рака прастаты), масавае перакананьне аб ролі мужчыны-здабытчыка ў сям’і, разьвіццё антымужчынскай ідэалёгіі і г. д.

Адрозьніваюць два віды сэксізму на працы:

  • варожы — нэгатыўнае стаўленьне да жанчын, іх прафэсійнага ўзроўню, здольнасьцей і г. д.
  • дабрачынны — стэрэатыпнае стаўленьне да жанчын як да больш далікатных, чульлівых, лепшых.

У наш час праблема сэксізму — адна з самых супярэчлівых. Асноўнымі апанэнтамі сэксізму зьяўляецца фэмінізм і рэалізаваная ім барацьба за эмансыпацыю. І на хвалі фэмінізму ўсё выразьней праяўляецца сэксізм у адносінах да мужчын — жаночы шавінізм.