Фэмінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Фэмінізм (па-ангельску: feminism, па-француску: féminisme, па-лацінску: femina — жанчына) ўключае палітычныя рухі й сацыяльныя, палітычныя й іншыя тэорыі, якія змагаюцца за ўвагу да свабоды й роўнасьці жанчыны, жаночы погляд на сытуацыю ў сьвеце ў цэлым. Большасьць фэміністаў заклапочаны ў асноўным сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай няроўнасьцю паміж мужчынамі й жанчынамі. Фэміністы факусуюцца на тым, што пол не павінен быць вызначальным фактарам для пабудовы сацыяльнай ідэнтычнасьці чалавека, або прыводзіць да розных сацыяльна-палітычных ці эканамічных правоў.

Пасьля заваёвы ўласнасьці й наяўных сродкаў, права на галасаваньне й іншых асноўных правоў чалавека, фэміністычныя палітычныя кампаніі сёньняшняга часу, як правіла, засяроджаны вакол такіх пытаньняў, як права на бясьпечны й легальны аборт, доступ да сродкаў кантрацэпцыі, бытавы гвалт, роўная аплата працы, барацьба з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу, сэксуальнымі дамаганьнямі й іншых. Іншыя вобласьці фэмінізму маюць на ўвазе эканамічную роўнасьць, роўныя магчымасьці ў дачыненьні інтэлектуальнага пляну (напрыклад, літаратурны фэмінізм робіць упор на дасьледаваньнях літаратуры, напісанай жанчынамі), культурнай і гендэрнай роўнасьці й гэтак далей.

Ёсьць шмат разнавіднасьцяў фэмінізму, з-за розніцы (у асноўным, этнічнай і палітычнай) сярод яго пасьлядоўнікаў, а таксама з-за ідэалягічных зьменаў, якія адбываюцца ў фэміністычным руху.

Тым ня менш, усё плыні фэмінізму заснаваны на перакананьні, што дыскрымінацыя ў дачыненьні жанчынаў па прычыне іх полу недапушчальна. Фэміністкі імкнуцца пераўтварыць традыцыйныя адносіны паміж мужчынамі й жанчынамі, якія лічацца пераканаўчымі.