Сяргей Вітэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Юльевіч Вітэ
1-ы старшыня Рады міністраў Расейскай імпэрыі
19 кастрычніка 1905 — 22 красавіка 1906
Папярэднік: пасада заснаваная
Наступнік: Іван Гарамыкін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 (29) чэрвеня 1849[1]
Памёр: 13 сакавіка 1915(1915-03-13)[2][3][4] (65 гадоў)
Дзеці: Вера Сяргееўна Нарышкіна-Вітэ[d]
Бацька: Julius von Witte[d]
Маці: Кацярына Андрэеўна Фадзеева[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Сяргей Юльевіч Вітэ (па-расейску: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Ціфліс — 28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград), дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, граф, міністар фінансаў Расеі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расейскай імпэрыі (1903—1906).

Асноўныя дасягненьні Вітэ на дзяржаўнай службе:

  • Пад кіраўніцтвам Вітэ быў складзены імпэратарскі Маніфэст 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
  • Пры яго актыўным удзеле былі праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэньне Дзяржаўнай Думы, ператварэньне Дзяржаўнага савета, увядзеньне выбарчага заканадаўства і рэдагаваньне Асноўных дзяржаўных законаў Расейскай імпэрыі.
  • Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссыбірскай магістралі і Кітайска-Ўсходняй чыгункі.
  • Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзеньні залатога стандарту рубля.
  • Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпіным.
  • Быў прыхільнікам паскоранага разьвіцьця прамысловасьці і разьвіцьця капіталізму.
  • Садзейнічаў «першай расейскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
  • Правёў рэформу падаткаабкладаньня прамысловасьці.
  • Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алькаголь.
  • Выявіў выдатныя дыпляматычныя здольнасьці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэньне Портсмутскага міру зь Японіяй, гандлёвы дагавор з Нямеччынай, атрыманьне крэдытаў у Францыі).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]