Тбілісі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тбілісі
груз. თბილისი
Тбілісі
Tbilisi City Seal.svg Flag of Tbilisi.svg
Герб Тбілісі Сьцяг Тбілісі
Дата заснаваньня: 479
Першыя згадкі: 450
Краіна: Грузія
Плошча: 726 км²
Насельніцтва
колькасьць: 1 093 000 чал.
шчыльнасьць: 1505,51 чал./км²
Часавы пас: UTC+4
летні час: UTC+5
Тэлефонны код: 32
Паштовы індэкс: 0100
Геаграфічныя каардынаты: 41°43′ пн. ш. 44°47′ у. д. / 41.717° пн. ш. 44.783° у. д. / 41.717; 44.783Каардынаты: 41°43′ пн. ш. 44°47′ у. д. / 41.717° пн. ш. 44.783° у. д. / 41.717; 44.783
Тбілісі на мапе Грузіі
Тбілісі
Тбілісі
Тбілісі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.tbilisi.gov.ge

Тбілі́сі (па-грузінску: თბილისი) — сталіца Грузіі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1936 году горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (па-грузінску: ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніцаў (у перакладзе з грузінскай «тбілі», г. зн. састарэлае «тфілі», азначае «цёплы»).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазьней за 458 год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар Вахтанг I Гаргасалі адправіўся сюды на паляваньне ў лясістую вобласьць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас паляваньня, пасьля чаго абедзьве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў сьсекчы лес і пабудаваць горад на ягоным месцы.

Выгляд Тбілісі з малюнку францускага падарожніка Жана Шардэна, 1671 год.

Археалягічныя дасьледаваньні рэгіёну паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар Дачы I Уярмэлі, перанёс сталіцу з Мцхета ў Тбілісі ў адпаведнасьці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час ня быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю Калхіды. Падчас панаваньня Дачы была пабудаваная гарадзкая сьцяна, якая стала новай межай гораду. З VI стагодзьдзя Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму разьмяшчэньню рэгіёну, які разьмешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж Эўропай і Азіяй.

Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму разьмяшчэньню Тбілісі стаў аб’ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёну ў розныя часы, як то Рымскай імпэрыі, Пэрсіі, арабскімі краінамі, Бізантыйскай імпэрыі і туркамі-сэльджукамі. Культурнае разьвіцьцё гораду ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.

У 1122 годзе пасьля цяжкіх баёў з сэльджукамі войскі грузінскага караля Давіда Будаўніка ўступілі ў Тбілісі. Пасьля бітвы Давід перанёс сваю рэзыдэнцыю з Кутаісі ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З XIIXIII стагодзьдзяў Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з разьвітой эканомікай і сацыяльнай сыстэмай. Да канца XII стагодзьдзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам ня толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага сьвету таго часу. За часам царыцы Тамары выбітны паэт Шата Руставэлі працаваў у Тбілісі падчас напісаньня сваёй легендарнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгровай скуры».

Аднак, Залаты век доўжыўся ня больш за стагодзьдзе. У 1226 годзе Тбілісі быў захоплены харэзмшаскай імпэрыяй шагу Джалалам ад-Дзін Манкбурны. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У 1236 годзе пасьля зруйнаваньня, Грузія патрапіла пад мангольскае панаваньне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасьці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагодзьдзя і палітычна, і культурна. У 1320 годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноўку стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У 1366 годзе горад зьведаў пошасьць чумы.

З канца XIV да канца XVIII стагодзьдзя Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У 1386 годзе Тбілісі быў захоплены войскамі Тамэрлана. У 1444 годзе горад быў захоплены і разбураны Джаганшагам, шагам гораду Тэбрыз. З 1477 па 1478 гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі Ак-Каюнлу Ўзун-Гасану. У 1522 годзе Тбілісі трапіў пад уладу Пэрсіі, але пазьней быў вызвалены ў 1524 годзе царом Давідам X. На працягу гэтага пэрыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з 1555 году і далей з 1614 па 1747 гады, зь невялікімі перапынкамі, у Тбілісі разьмяшчаўся гарнізон пэрсыдзкіх войскаў і тутака мелася рэзыдэнцыя васальных да Пэрсіі цароў Картлі. У далейшым пэрсыдзкія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія ня была здольна аказваць супраць Пэрсію ў аднаго, цар Іраклі II зьвярнуўся па дапамогу да Расейскай імпэрыі.

У 1801 годзе пасьля таго, як грузінскае царства Картлі-Кахэці, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расейскай імпэрыі, горад стаў цэнтрам Тбіліскай губэрні. У XIX стагодзьдзі самай вялікай паводле колькасьці была армянская дыяспара, якая, у нейкі момант, складала да 74,3% насельніцтва[1].

Прыродныя ўмовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тбілісі разьмешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.

Фаўна ваколіцаў гораду вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат гадаў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захаваньня біяразнастайнасьці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2012 год ў горадзе пражывала больш за 1,1 млн чалавек і гэты паказчык стала расьце. Тбілісі зьяўляецца шматнацыянальным горадам, дзе пражываюць больш за 100 этнічных груп. Каля 89% насельніцтва складаюць этнічныя грузіны, а сярод этнічных меншасьцяў большасьць складаюць армяне, расейцы і азэрбайджанцы. Акрамя таго на вуліцах гораду можна пабачыць асэтынаў, абхазаў, украінцаў, грэкаў, немцаў, габрэяў, эстонцаў, курдаў, асырыйцаў і іншых. Афіцыйнай мовай зьяўляецца грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя расейская, армянская і азэрбайджанская.

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фотаздымак мячэта ў Тбілісі пачатку XX стагодзьдзя.

Больш за 95% жыхароў Тбілісі практыкуюць хрысьціянства ў розных ягоных формах, аднак найбольш пераважным зь іх зьяўляецца Грузінская праваслаўная царква. Таксама ў горадзе прадстаўлена Расейская праваслаўная царква і Армянская апостальская царква. Значна меншая дзель насельніцтва вызначе іслам (каля 4%), большасьць зь іх належыць да шыізму. Каля 2% насельніцтва Тбілісі практыкуе юдаізм. Тбілісі гістарычна вядомы рэлігійнай памяркоўнасьцю. Гэта асабліва відавочна ў Старым горадзе, дзе мячэт, сынагога, а таксама розныя праваслаўныя цэрквы могуць быць разьмешчаны менш чым у 500 мэтраў адзін ад аднаго.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ronald Grigor Suny (1994). The making of the Georgian nation. Indiana University Press. pp. 116–. ISBN 978-0-253-20915-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Тбілісісховішча мультымэдыйных матэрыялаў