Томас Гэрыят

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Томас Гэрыят
Thomas Harriot
Партрэт Томаса Гэрыята (1602), які цяпер вісіць у Трыніці-коледж, Оксфард.
Дата нараджэньня каля 1560[1][2] або 1560
Месца нараджэньня Оксфард, Ангельшчына
Дата сьмерці 2 ліпеня 1621(1621-07-02)[2][3]
Месца сьмерці Лёндан, Ангельшчына
Прычына сьмерці рак скуры
Месца вучобы St Mary Hall, Оксфард
Занятак матэматык, падарожнік-дасьледнік, астраном, астроляг, пісьменьнік, мовазнаўца, картограф
Навуковая сфэра астраномія, матэматыка, этнаграфія

Томас Гэрыят (анг. Thomas Harriot; каля 1560, Оксфард2 ліпеня 1621, Лёндан) — ангельскі астраном, матэматык, этнограф і перакладчык. Існуць меркаваньні, што менавіта Гэрыят завёз бульбу на Брытанскія выспы.[4] Гэрыят быў першым, хто зрабіў малюнак Месяца, убачанага ў тэлескоп26 ліпеня 1609 году — за чатыры месяцы да Галілея.[5]

Пасьля вучобы ў Оксфардзкім унівэрсытэце Гэрыят выправіўся ў падарожжа ў Амэрыку. Ён уваходзіў у склад экспэдыцыі сэра Ральфа Лэйна 1585 году да калёніі Раанок, на якую выдаткаваў сродкі сэр Рэлі Ўолтэр. Гэрыят быў значным чальцом каманды: ён пераклаў на ангельскую і вывучыў каралінскую алгонкінскую мову ад двух карэнных амэрыканцаў. Па вяртаньні дамоў ён працаваў на 9-га графа Нортамбэрлэнду. У доме графа ён стаўся пасьпяховым матэматыкам і астраномам. Яму прыпісваецца ўнёсак у тэорыю пераламленьня.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.)London: John Murray, 1898.
  2. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. ^ Thomas Harriot (Hariot or Harriott) // NCpedia (анг.)
  4. ^ Sir Walter Raleigh's American colonies  (анг.)
  5. ^ Celebrating Thomas Harriot, the world's first telescopic astronomer (RAS PN 09/47) // Каралеўская астранамічная супольнасьць  (анг.)