Том Клэнсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Том Клэнсі
Tom Clancy
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Томас Лео Клэнсі-малодшы
Нарадзіўся 12 красавіка 1947
Балтымор, Мэрылэнд, ЗША
Памёр 1 кастрычніка 2013
Сужэнец Wanda Thomas King[d] і Alexandra Marie Llewellyn[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, навэліст, пісьменьнік-дакумэнталіст, празаік, сцэнарыст
Гады творчасьці 1984—2003
Жанр палітычны трылер
Мова ангельская мова[2]
https://tomclancy.com/

То́мас Ле́о Клэ́нсі-малодшы (па-ангельску: Thomas Leo Clancy Jr.), больш вядомы як Том Клэнсіамэрыканскі пісьменьнік, аўтар папулярных раманаў-бэстсэлераў у жанры палітычнага трылера. Том Клэнсі таксама лічыцца экспэртам у вобласьці ўзбраеньняў, геапалітыкі ды спэцслужбаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Клэнсі нарадзіўся 12 красавіка 1947 году ў графстве Калвэрт, штату Мэрылэнд. Па сканчэньні школы ў горадзе Тоўсан у 1965 годзе вывучаў ангельскую літаратуру ў прыватным каталіцкім коледжы Сьв. Лаёлы ў Балтыморы. Усё дзяцінства мроіў пра службу ў арміі, аднак па сканчэньні коледжу ў 1968 годзе ў сувязі з дрэнным зрокам ня змог прайсьці мэдагляд і ў армію не патрапіў. Затое стаў працаваць у страхавым агенцтве. У 1970 годзе ўступіў у шлюб са сваёй першай жонкай Вандай, зь якой у іх было сямёра дзяцей. Шлюб распаўся ў 1998 годзе. Годам пазьней, 26 чэрвеня 1999 году ў веку 53 гадоў ажаніўся на 32-гадовай журналістцы Аляксандры Левелін.

Падчас Халоднай войны цікавіўся вайсковай гісторыяй, відамі зброі і геапалітыкай, пісаў артыкулы і інструкцыі па выкарыстоўваньні асобных відаў зброі. У 1984 годзе апублікаваў сваю першую кнігу «The Hunt for Red October» (па-беларуску: «Паляваньне за Чырвоным Кастрычнікам»), якая імгненна стала бэстсэлерам і здабыла яму вялікую папулярнасьць ў ЗША і за мяжой. Гэтая кніга аб уцёках савецкай падлодкі на захад заслужыла хвалу нават прэзыдэнта Рональда Рэйгана і пасьля была экранізаваная. За гэтай кніжкай вынікалі іншыя, амаль кожная зь іх таксама станавілася бэстсэлерам дзякуючы арыгінальнаму спалучэньню рэалістычных геапалітычных сцэнараў з дэталёвым, тэхнічным апісаньнем розных відаў зброі. Некаторыя раманы Клэнсі апынуліся на зьдзіўленьне дакладнымі — напрыклад у рамане «Executive Order» ён прадугледзеў сутыкненьне камэрцыйнага самалёта з Пэнтагонам, амаль дакладна, як гэта здарылася 11 верасьня 2001 году.

Па меркаваньні некаторых, знаёмства Тома Клэнсі з працаўнікамі Пэнтагона і выведкі давала яму магчымасьць карыстацца інфармацыяй з гэтых крыніц. Якасьць і пэўнасьць фактаў у яго раманах былі настолькі прыгожымі, што сталі праграмнай літаратурай у некаторых каледжах ЗША. У цэлым, больш за 50 млн асобнікаў яго раманаў выйшла друкам, шмат зь іх былі экранізаваныя. Том Клэнсі таксама піша артыкулы па вайсковай гісторыі, біяграфіі і ў прыватнасьці, інструкцыі па выкарыстоўваньні пэўных відаў зброі. Тома Клэнсі неаднаразова запрашалі на тэлебачаньне ў якасьці экспэрта. У прыватнасьці, падчас тэрарыстычных актаў 11 верасьня ў 2001 годзе ён быў адным з экспэртаў на CNN па пытаньнях ісламскага тэрарызму і выступіў на абарону ісламу агулам. Хоць яго ўспрымалі як прыхільніка кансэрватыўных поглядаў, ён не падтрымаў вайну ЗША ў Іраку і выступаў з крытыкай адміністрацыі прэзыдэнта Буша і вайсковага дэпартамэнта.

Дзякуючы папулярнасьці сваіх раманаў, за 20 гадоў сваёй кар’еры пісьменьніка Том Клэнсі стаў адным з найбагацейшых аўтараў краіны. Яго імя стала выкарыстоўвацца як своеасаблівы брэнд прыгодніцкай ды шпегунскай літаратуры, была створана сэрыя кампутарных гульняў і г. д. Некаторыя апошнія раманы на аснове кампутарных сэрыялаў былі напісаныя іншымі аўтарамі. У 1993 годзе ён стаў саўладальнікам бэйсбольнай каманды ў Балтыморы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Hunt for Red October (1984)
  • Red Storm Rising (1986)
  • Patriot Games (1987)
  • The Cardinal of the Kremlin (1988)
  • Clear and Present Danger (1989)
  • The Sum of All Fears (1991)
  • Without Remorse (1993)
  • Debt of Honor (1994)
  • Executive Orders (1996)
  • SSN (1996)
  • Rainbow Six (1998)
  • The Bear and the Dragon (2000)
  • Red Rabbit (2002)
  • The Teeth of the Tiger (2003)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Клэнсісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119419610 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ CONOR.SI