Трылёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Трылё́гія (па-француску: trilogia) — сукупнасьць трох твораў мастацтва, аб’яднаных пераемнасьцю сюжэту або агульнай ідэяй. Першапачаткова ў грэцкай літаратуры — тры трагедыі, аб’яднаныя ў адно цэлае адзінствам фабулі ці ідэйнага зьместу.

Найбольш распаўсюджаныя трылёгіі ў літаратуры, кінамастацтве, а таксама сярод відэагульняў, радзей — у выяўленчым мастацтве і музыцы.

Старажытнагрэцкая трылёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У старажытных грэкаў складалася з трох трагедый зь міталягічным ці гістарычным сюжэтам; прадстаўляліся яны на паэтычных спаборніцтвах у дні сьвята Дзіянісія. Першапачаткова асобныя часткі трылёгіі абавязкова прайграваліся на працягу аднаго дня; далучэньне да трылёгіі так званай «драмы сатыраў», якая кантрастуе зь ёй па пабудове і прызначэньні, стварала «тэтралёгію». З V стагодзьдзя да н. э. гэтае патрабаваньне пачынае парушацца, а з IV стагодзьдзя да н. э. «драма сатыраў» аддзяляецца ад трагічнай трылёгіі і ставіцца на асобных спаборніцтвах.

Антычныя трылёгіі дайшлі да нас у абрыўках; так з захаваных сямі трагедый Эсхіла чатыры зьяўляюцца часткамі трылёгій, прысьвечаных мітам пра Данаідаў, Эдыпа, Праметэя і гістарычныя падзеі — паразу пэрсаў. З гэтых трылёгій толькі «Арэстэя» захавалася цалкам; згубленая толькі «драма сатыраў» — «Пратэй».

У далейшым, ужо ў Сафокла, трагедыі набываюць самастойную скончанасьць і асобную значнасьць; так «Эдып-цар», «Эдып у Калоне» і «Антыгона», хоць і зьвязаныя адзінствам сюжэту, не аб’ядноўваліся паэтам у трылёгію.

Драма Новага часу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У драматычнай творчасьці новага часу сустракаюцца спробы адрадзіць трылёгію; такія трылёгіі Фрыдрых Шылера («Валенштэйн»), Франца Грыльпарцэра («Залатое руно»), Рыхарда Вагнера («Нібелунгі»), Суінберна («Марыя Сьцюарт») і іншыя.

У літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прынцып трылёгіі ўжываецца таксама ў будове раману і аповесьці.

  1. «Дзеці капітана Гранта»
  2. «Дваццаць тысячаў лье пад вадой»
  3. «Таямнічая выспа»
  1. «Зь Зямлі на Месяц»
  2. «Вакол Месяца»
  3. «Сьвет дагары нагамі»
  1. «Тры мушкетэры»
  2. «Дваццаць гадоў пасьля»
  3. «Віконт дэ Бражэлён»
  1. «Люрд»
  2. «Рым»
  3. «Парыж»
  1. «У палескай глушы»
  2. «У глыбі Палесься»
  3. «На ростанях»
  1. «З маўклівай плянэты»
  2. «Пэрэляндра»
  3. «Тая агідная сіла»
  1. «Агнём і мечам»
  2. «Патоп»
  3. «Пан Валадыеўскі»
  1. «Зьвяз Пярсьцёнка»
  2. «Дзьве вежы»
  3. «Вяртаньне караля»

Трылёгія ў музыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Месяцовая саната. Частка першая: Adagio sostenuto
  2. Месяцовая саната. Частка другая: Allegretto
  3. Месяцовая саната. Частка трэцяя: Presto agitato
  1. The Unforgiven (1991)
  2. The Unforgiven II (1997)
  3. The Unforgiven III (2008)

Трылёгія ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Эпізод IV: Новая надзея (1977)
  2. Эпізод V: Імпэрыя наносіць удар у адказ (1980)
  3. Эпізод VI: Вяртаньне джэдая (1983)
  1. Эпізод I: Схаваная пагроза (1999)
  2. Эпізод II: Атака клонаў (2002)
  3. Эпізод III: Помста сытхаў (2005)
  • «Матрыца»
  1. Матрыца (1999)
  2. Матрыца: Перазагрузка (2003)
  3. Матрыца: Рэвалюцыі (2003)
  • «Назад у будучыню»
  1. Назад у будучыню (1985)
  2. Назад у будучыню 2 (1989)
  3. Назад у будучыню 3 (1990)
  • «Няўлоўныя мсьціўцы»
  1. Няўлоўныя мсьціўцы (1966)
  2. Новыя прыгоды няўлоўных (1968)
  3. Карона Расейскай імпэрыі, або Зноўку няўлоўныя (1971)
  1. Робат-паліцыянт (1987)
  2. Робат-паліцыянт 2 (1990)
  3. Робат-паліцыянт 3 (1993)
  1. 11 сяброў Оўшэна (2001)
  2. 12 сяброў Оўшэна (2004)
  3. 13 сяброў Оўшэна (2007)
  1. Уладар пярсьцёнкаў: Зьвяз пярсьцёнка (2001)
  2. Уладар пярсьцёнкаў: Дзьве вежы (2002)
  3. Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля (2003)
  1. Хросны бацька (1972)
  2. Хросны бацька 2 (1974)
  3. Хросны бацька 3 (1990)

Трылёгія ў гульнях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Age of Empires (1997)
  2. Age of Empires II: The Age of Kings (1999)
  3. Age of Empires III (2005)
  1. Deus Ex (2000)
  2. Deus Ex: Invisible War (2003)
  3. Deus Ex: Human Revolution (2011)
  1. Diablo (1996)
  2. Diablo II (2000)
  3. Diablo III (2012)
  1. Doom (1993)
  2. Doom II: Hell on Earth (1994)
  3. Doom 3 (2004)
  1. Dungeon Siege (2002)
  2. Dungeon Siege II (2005)
  3. Dungeon Siege III (2011)
  1. Empire Earth (2001)
  2. Empire Earth II (2005)
  3. Empire Earth III (2007)
  1. Fable: The Lost Chapters (2006)
  2. Fable II (2008)
  3. Fable 3 (2010)
  1. F.E.A.R. (2005)
  2. F.E.A.R. 2: Project Origin (2009)
  3. F.E.A.R. 3 (2011)
  1. Gears of War (2006)
  2. Gears of War 2 (2008)
  3. Gears of War 3 (2011)
  1. Halo: Combat Evolved (2001)
  2. Halo 2 (2004)
  3. Halo 3 (2007)
  1. Mass Effect (2007)
  2. Mass Effect 2 (2010)
  3. Mass Effect 3 (2012)
  1. Max Payne (2001)
  2. Max Payne 2: The Fall of Max Payne (2003)
  3. Max Payne 3 (2012)
  1. Command & Conquer: Red Alert (1996)
  2. Command & Conquer: Red Alert 2 (2000)
  3. Command & Conquer: Red Alert 3 (2008)
  1. Soldier of Fortune (2000)
  2. Soldier of Fortune II: Double Helix (2002)
  3. Soldier of Fortune: Payback (2007)
  1. S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl (2007)
  2. S.T.A.L.K.E.R.: Clear Sky (2008)
  3. S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat (2009)
  1. Stronghold (2001)
  2. Stronghold 2 (2005)
  3. Stronghold 3 (2011)
  1. Syberia (2002)
  2. Syberia II (2004)
  3. Syberia III (2011)
  1. The Sims (2000)
  2. The Sims 2 (2004)
  3. The Sims 3 (2009)
  1. Uncharted: Drake’s Fortune (2007)
  2. Uncharted 2: Among Thieves (2009)
  3. Uncharted 3: Drake's Deception (2011)
  1. Wolfenstein 3D (1992)
  2. Return to Castle Wolfenstein (2001)
  3. Wolfenstein (2009)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Hermann G., Die tragischen Tetralogien der Griechen, Lpz., 1819;
  • Welcker F. G., Die Äschylische Trilogie, Darmstadt, 1824;
  • Steinweg C., Studien zur Entwicklungsgechichte der Tragödie, B. VI. Halle a/s., 1924;
  • Wiesmann P., Das Problem der tragischen Tetralogie, Diss., Zürich, 1929.