Тым Говард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тым Говард
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1979(1979-03-06)[1][2][3][…] (44 гады)
Рост 191 см
Вага 95 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Мэмфіс 901 (спартовы дырэктар)
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—1998
1998—2003
1998
2003—2007
2006—2007
2007—2016
2016—2020
2020
Норт-Джэрзі Імпэрыялз
Нью-Ёрк Рэд Булз
Проджэкт-40 (арэнда)
Манчэстэр Юнайтэд
Эвэртан (арэнда)
Эвэртан
Каларада Рэпідс
Мэмфіс 901
6 (0)
35 (0)
1 (0)
45 (0)
25 (0)
329 (1)
102 (0)
6 (0)
Зборныя
2002—2017 ЗША 121 (0)

Тымаці Мэт’ю «Тым» Говард (па-ангельску: Timothy Matthew «Tim» Howard; нарадзіўся 6 сакавіка 1979 году, Норт-Бранзўік, Нью-Джэрзі, ЗША) — былы амэрыканскі футбаліст, брамнік. У колерах былы гудец нацыянальнай зборнай ЗША правёў больш за сто матчаў. З 2003 па 2006 гады выступаў за ангельскі «Манчэстэр Юнайтэд», але ня здолеў замацавацца ў аснове каманды й сэзон 2006—2007 гадоў правёў у арэндзе ў «Эвэртане», куды потым і сышоў на сталы кантракт.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Манчэстэр Юнайтэд»:

ЗША:

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Говард пакутуе ад сындрома Турэта й займаецца дабрачыннасьцю, дапамагаючы дзецям з такім жа сындромам.
  • Говард зьяўляецца глыбока веруючым хрысьціянінам і чальцом місыянэрскай арганізацыі «Campus Crusade for Christ».
  • Забіў гол у браму «Болтан Ўандэрэрз» 4 студзеня 2012 году ўдарам ад сваёй брамы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Tim Howard // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в https://www.uslchampionship.com/tim-howard
  3. ^ а б в TIM HOWARD // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Everton 1-2 Bolton. BBC Sport

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]