Тэўтбэрга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэўтбэрга
кароль Латарынгіі[d][1][2]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася IX стагодзьдзе,
  • невядома
Памерла 11 лістапада 875,
Дынастыя Базаніды[d]
Сужэнец Лётар II[d][3]
Бацька Boso the Elder[d][3][4]

Тэўтбэрга (лац. Teutberge; ? — 875) — жонка караля Лятарынгіі Лётара II.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лістападзе 855 году выйшла замуж за караля франкаў Лётара II. Шлюб быў бязьдзетным.

З 857 году Лётар II змагаўся за развод. Тры гады ён спрабаваў дабіцца сваёй мэты ў сьвецкіх судах. Калі гэтага не атрымалася, то ў 860 годзе зьвярнуўся да царкоўнага суду. Развод мусіў быў даць магчымасьць Лётару II ажаніцца з сваёй палюбоўніцай Вальдрадай.

Развод пацьвердзілі на Сынодзе ў Мэцы. Аднак супраць гэтага выказаліся Папа Мікалай I і арцыбіскуп Рэймсу Гінкмар, які ўклаў трактат (лац. «De divorcio Lotharii et Teutberge») з тэалягічным абгрунтаваньнем незаконнасьці дзеяньняў Лётара II. Яны аспрэчылі развод, адлучыўшы Лётара II ад Царквы[5]. У 865 годзе Лётар II мусіў вярнуцца да Тэўтбэргі.

Шлюб не спыняўся да сьмерці Лётара II у 869 годзе. Па яго сьмерці Тэўтбэрга пайшла ў абацтва Сьвятога Глясында ў Мэцы. Памерла як ігуменьня гэтага кляштару.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. ^ Dictionary of Women Worldwide (анг.): 25,000 Women Through the Ages / A. Commire, D. KlezmerDetroit: Gale, Yorkin Publications, 2006. — 2572 p. — ISBN 978-0-7876-7585-1
  3. ^ а б Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 272—273. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  4. ^ Lundy D. R. Teutberga (?) // The Peerage (анг.)
  5. ^ Тейс Л. Наследие Каролингов. IX—X века. Т. 2. — М., 1993. С. 53—54.