Уладзімер Піпін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Піпін
Дата нараджэньня 10 студзеня 1972(1972-01-10) (52 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Жанры манумэнтальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d]

Уладзімер Анатольевіч Піпін (нар. 10 студзеня 1972, г. Орша, Віцебская вобласьць) — беларускі скульптар.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў у 1991 годзе Менскую мастацкую вучэльню, у 1997 годзе Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1994 году ўдзельнік мастацкіх выстаў[1].

З 2005 году працаваў на катэдры малюнку, жывапісу, скульптуры Беларускай акадэміі мастацтваў. Выкладаў акадэмічны рысунак, дэкаратыўную плястыку і архітэктоніку. Распрацаваў мэтадычны дапаможнік «Асновы акадэмічнага рэльефу»[2].

Сябар Беларускага саюзу мастакоў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасьці

Працуе ў манумэнтальнай, станковай і мэмарыяльнай скульптуры. Матэрыял — граніт, бронза.

Сярод твораў: скульптуры князя Усяслава Чарадзея, «Шэры анёл» (Орша), «Сон воіна» (Магілёў), «Валькірыя» (Ломжа, Польшча), кампазыцыі «Тэатар», «Русалачка» (Сувалкі, Польшча), рэльеф «Старонкі да жыцьця» (Менск)[1], памятнага знаку «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасьці» ў Полацку (арх. Армэн Сардараў)[3][4], помніку Льву Сапегу ў Слоніме (у сааўтарстве з Іванам Міско і Сяргеем Логвіным)[5].

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]