Уладзіслаў Салановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Салановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1999(1999-05-26)[1] (24 гады)
Рост 180 см
Вага 76 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Белшына
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Вікторыя 8 (2)
2018—4 Белшына 105 (4)
Зборныя
2020 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Уладзісла́ў Андрэевіч Салановіч (нар. 26 траўня 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец бабруйскай «Белшыны». З 2015 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2018 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Белшыны» ў Першай лізе, дэбютаваўшы ў складзе дружыны 17 чэрвеня супраць шацілавіцкага «Хіміку», калі за пяць хвілінаў да заканчэньня сустрэчы замяніў Вячаслава Крывульца[2]. згуляў у трох матчах, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў мар’інагорскую «Вікторыю», дзе ў 8 матчах забіў два галы. У пачатку 2019 году вярнуўся ў Бабруйск, спачатку выходзіў на замену, а пасьля замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе застаўся ў табары бабруйскага клюбу і дэбютаваў у ягоным складзе ў Найвышэйшай лізе.

У траўні 2023 году паводле выраку дысцыплінарнага камітэту АБФФ быў аштрафаваны за ўдзел у дамоўных матчах і атрымаў паўмесячную дыскваліфікацыю ў выпадку нявыплаты штрафу[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 верасьня 2020 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матчу чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Нідэрляндаў (0:7).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]