Умар ібн аль-Хатаб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Умар ібн аль-Хатаб з дома Адзіеў (па-арабску: عمر ابن الخطاب; `Umar ibn al-Khattāb) (нарадзіўся каля 581583 — памёр 3 лістапада 644) — 2-гі мусульманскі прававерны халіф. Быў стваральнікам арабскай імпэрыі. За час яго праўленьня арабы заваявалі Палестыну, Сырыю, Міжрэчча, Заходні Іран, Эгіпет. Усталяваў законы, якія забясьпечылі адносна малалікім заваёўнікам асаблівы статус, заклаў асноўныя прынцыпы мусульманскага права, увёў ісламскі календар (637 год). Спачатку (да 6-га году ад Хіджры) быў заўзятым ворагам ісламу. Потым, блізка 615 (ці 616 году), паверыў у прарока пасьля чытаньня Карану, што яму дала яго сястра, і стаў яго руплівым і дзейным памагатым, магчыма нават кіраўніком. Некаторыя эўрапейскія гісторыкі сьцьвярджаюць, што сапраўдным заснавальнікам ісламу варта лічыць менавіта Ўмара, а не Мухамэда. Калі Мухамэд памёр і ісламу пагражала згуба, Умар дамогся, каб халіфам быў абраны не мэдынец Асман і не слабахарактарны зяць прарока Алі ібн Абу Таліб, а разумны Абу-Бэкр. Апошні, паміраючы, узяў з таварышаў клятву, што яго пераемнікам будзе Ўмар, хоць гэта было парушэньнем правоў Алі. Умар ібн аль-Хатаб быў забіты, у сваёй сталіцы Мэдыне, пэрсам Абу-Лулу Фірузам (хрысьціянскім рабом), за незадавальненьне скаргі на куфскага намесьніка (644 год). Імя забойцы лічыцца сьвятым у шыітаў.