Уфа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Уфа
Уфа
Coat of arms of Ufa.svg UfaFlag.svg
Герб Уфы Сьцяг Уфы
Рэспубліка: Башкартастан
Плошча: 707,93 км²
Насельніцтва: 1 082 000[1] (2010)
Тэлефонны код: +7 347
Паштовы індэкс: 450000—450999
Аўтамабільны код: 02, 102
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′00″ пн. ш. 55°58′00″ у. д. / 54.733333° пн. ш. 55.966667° у. д. / 54.733333; 55.966667Каардынаты: 54°44′00″ пн. ш. 55°58′00″ у. д. / 54.733333° пн. ш. 55.966667° у. д. / 54.733333; 55.966667
Уфа на мапе Расеі
Уфа
Уфа
Уфа
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Уфа́ (па-башкірску: Өфө) — горад у Расеі, сталіца Башкартастана. Насельніцтва (2005) — 1,043 млн чалавек у межах муніцыпальнага фармаваньня (11-е месца ў РФ), 1 130 млн чалавек у аглямэрацыі (14-е). Плошча 753,7 км², горад выцягнуты з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 50 км.

Горад разьмешчаны на беразе ракі Белай, пры ўпадзеньні ў яе рэк Уфа і Дзёма, у межах Прыбельскай узгоркавата-хвалістай раўніны, у 100 км да захаду ад перадавых хрыбтоў Башкірскага (Паўднёвага) Урала.

Уфа знаходзіцца ў паўночна-лесастэпавай падзоне ўмеранага поясу. Клімат кантынэнтальны, досыць вільготны, лета цёплае, зіма ўмерана халодная і працяглая. Сярэдняя тэмпэратура студзеня —14,6 °C, мінімальная —40 °C; ліпеня +19,3 °C, максымальная +40 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў 419 мм.

Пераважнымі рэлігіямі ў горадзе зьяўляюцца іслам і хрысьціянства ў выглядзе Расейскай праваслаўнай царквы. Ва Ўфе знаходзіцца Цэнтральнае духоўнае ўпраўленьне мусульманаў Эўрапейскай часткі Расеі, Сыбіры і Казахстана.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад заснаваны ў 1574 годзе, калі паўстала неабходнасьць умацаваньня паўднёва-ўсходніх межаў расейскай дзяржавы пасьля авалоданьня башкірскімі землямі. Зь гістарычных дакумэнтаў вядома, што пасьля заваяваньня Казанскага ханства, расейскія амбасадары, маючы пры сабе граматы Івана Жахлівага, езьдзілі ў Башкірыю, заклікаючы башкірскія плямёны прыняць расейскае падданства. Праз 17 гадоў, пасьля далучэньня Башкірыі да Расеі, каля зьліцьця рэк Уфы і Белай каля Старога казанскага гасьцінца быў закладзены невялікі ўмацаваны пункт — Уфімская крэпасьць. Да гэтага часу не было яшчэ ніводнага гораду на ўсход ад яе, аж да самага Ціхага акіяну.

Уфа на пачатку XX стагодзьдзя. Каляровая фатаграфія Сяргея Пракудзіна-Горскага

У XVII—XVIII стагодзьдзях Уфа паступова ператвараецца з горада-крэпасьці ў палітычны і эканамічны цэнтар краю. З 1708 года знаходзіцца ў складзе Казанскай губэрні; з 1728 цэнтар Уфімскай правінцыі, ваявода якой падпарадкоўваўся непасрэдна Сэнату; з 1744 прылічана да Арэнбурскай губэрні; зь сьнежня 1781 — цэнтар Уфімскага намесьніцтва, губэрнатарам прызначаны Іван Варфаламеевіч Ламб. З 1796 Уфа ізноў у складзе Арэнбурскай губэрні, з 1802 года — губэрнскі горад з рэзыдэнцыяй губэрнатара і губэрнскіх установаў; з 1865 — цэнтар Уфімскай губэрні. З чэрвеня 1922 Уфа — сталіца БАССР.

Прамысловае разьвіцьцё Уфы пачалося ў XIX стагодзьдзі. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя ў горадзе мелася больш дзесятка гарбарняў і некалькі прыстаняў. На лёс горада вялікі ўплыў аказала адкрыцьцё ў 1870 годзе рэгулярнага суднаходзтва па рацэ Белай і будаўніцтва Самара-Залатавустаўскай (цяпер Куйбышаўскай) чыгункі (18881892 гг.). У горадзе зьявіліся паравыя млыны, тартакі (лесапільныя заводы), чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні. У канцы XIX стагодзьдзя ва Ўфе дзейнічала каля 30 фабрык і заводаў: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, дрэваапрацовачныя, сылікатныя, таксама чыгуначныя і суднарамонтныя майстэрні, гарбарныя. Значнае месца займаў гандаль хлебам і мясам.

У 1922 годзе Уфа была абвешчаная сталіцай Башкірскай АССР. У гады першай пяцігодкі будуецца маторабудаўнічы завод і ЦЭЦ, а з адкрыцьцём у 1939 годзе башкірскай нафты вырас Уфімскі нафтаперапрацоўчы завод. Канец 20—30-х гг. XX стагодзьдзя характарызуецца хуткім разьвіцьцём горада. Валавая прадукцыя прамысловасьці павялічылася тады ў 16 разоў. Уступілі ў лад Уфімскі прамысловы камбінат (Уфімская запалкавая фабрыка і фанэрная фабрыка, лесапільны, дубільна-экстрактны завод), прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У гады Вялікай Айчыннай вайны ва Ўфу былі эвакуяваныя дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў, шматлікія ўстановы, шэраг навукова-дасьледчых інстытутаў (напрыклад, у 1942 годзе ва Ўфу з Рыбінска быў эвакуяваны Ўфімскі дзяржаўны авіяцыйны тэхнічны унівэрсытэт). Уфа пасьляваенных гадоў — гэта цэнтар засваеньня нафтавых багацьцяў Башкірыі. Зьявіўся яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод — Нова-Уфімскі. Сьледам, з розьніцай ў некалькі гадоў, запрацаваў трэці нафтаперапрацоўчы завод. Гэтыя тры заводы ператварылі Уфу ў найбуйнейшы цэнтар нафтаперапрацоўкі. Побач з тым у горадзе разьвіваецца хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне.

Адміністрацыйнны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ва Ўфе маецца 7 адміністрацыйных раёнаў:

  • Дзёмскі
  • Калінінскі
  • Кіраўскі
  • Ленінскі
  • Кастрычніцкі
  • Арджанікідзаўскі
  • Савецкі

Найбуйнейшыя «нефармальныя» раёны і мікрараёны:

  • Чарнікоўка
  • Сіпайлава
  • Ніжагародка
  • Зялёны Гай
  • Шакша
  • Інорс
  • Затон

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Года Колькасьць насельніцтва (чалавек) у тым ліку
Башкіры Расейцы Татары
Сярэдзіна XVII стагодзьдзя 700—800
1718 5,600
1811 9,200
1840 16,500
1865 20,100
1879 23,200
1886 27,000
1897 49,300
1913 100,700
1916 112,700
1920 92,800
1923 85,300
1926 98,500
1939 250,000
1959 546,900
1970 770,900
1979 976,858 92,678 568,504 240,881
1989 1,079,765 122,026 585,337 291,190
2002 1,049,479 154,928 530,136 294,399

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першай навучальнай установай, якая навучала па праграме вышэйшай адукацыі, быў Уфімскі настаўніцкі інстытут, арганізаваны ў 1918 годзе. У 1920 годзе ён быў ператвораны ў Інстытут народнай адукацыі, затым — у Пэдагагічны інстытут, у 1957 годзе — у БДУ. У цяперашні час г. Уфа і Рэспубліка Башкартастан падрыхтоўвае спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 11 самастойных дзяржаўных ВНУ па 169 кірунках і спэцыяльнасьцях. Агульны кантынгент студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў складае больш за 50 тысяч чалавек. Падрыхтоўка спэцыялістаў сярэдняга зьвяну зьдзяйсьняецца ў 76 сярэдніх спэцыяльных навучальных установах па 109 кірунках. Падрыхтоўку навукова-пэдагагічных кадраў зьдзяйсьняюць 11 асьпірантураў вышэйшых навучальных установаў.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяржаўныя ВНУ:

Філіялы дзяржаўных ВНУ:

  • Філіял Усерасейскага завочнага фінансава-эканамічнага інстытута ў г. Уфе
  • Уфімскі філіял Расейскага дзяржаўнага сацыяльнага ўнівэрсытэта
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі
  • Башкірскі Філіял Акадэміі працы і сацыяльных адносін
  • Уфімскі (інстытут) філіял Расейскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэт
  • Башкірскі каапэратыўны інстытут (філіял) Маскоўскага ўнівэрсытэту спажывецкай каапэрацыі
  • Уфімскі філіял Арэнбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
  • Уфімскі філіял Чалябінскай дзяржаўнай акадэміі культуры і мастацтваў
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай акадэміі фізычнай культуры
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага пэдагагічнага ўнівэрсытэту ім. М. А. Шолахава ў г. Уфе
  • Уфімскі філіял Уральскай дзяржаўнай юрыдычнай акадэміі
  • Філіял Самарскай дзяржаўнай акадэміі шляхоў зносінаў у г. Уфе
  • Філіял Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта камэрцыі

Недзяржаўныя ВНУ:

  • Усходні інстытут эканомікі, гуманітарных навук, кіраваньня і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)
  • Уфімскі інстытут камэрцыі і права (Арганізацыйна-прававая форма: недзяржаўная ВНУ)

Філіялы недзяржаўных ВНУ:

  • Уфімскі філіял Сталічнага гуманітарнага інстытута
  • Уфімскі філіял інстытута эканамічных пераўтварэньняў і кіраваньня рынкам г. Масквы
  • Уфімскі філіял Сучаснай гуманітарнай акадэміі

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уфа — буйны транспартны вузел: чыгуначныя, трубаправодныя, аўтамабільныя магістралі, паветраныя і рачныя шляхі злучаюць сталіцу Башкартастана зь іншымі рэгіёнамі Расеі.

Суднаходная рака Белая з сваім прытокам Уфой перасякаецца тут з Транссыбірскай магістральлю. Аўтамабільныя дарогі злучаюць горад з Масквой, Чалябінскам, Казаньню, Самарай і Арэнбургам. Па паўднёвай ускраіне горада праходзіць фэдэральная аўтадарога М5 «Урал».

Сувязь з раёнамі Рэспублікі Башкартастан і найбліжэйшымі суседзямі падтрымліваецца аўтобуснымі зносінамі з Паўднёвага і Паўночнага аўтавакзалаў. З 1938 г. у горадзе Уфе дзейнічаюць рэгулярныя авіялініі. Чыгуначныя магістралі, якія праходзяць праз горад Уфа, забясьпечваюць сувязь заходніх і цэнтральных раёнаў Расеі з Уралам і Сыбірру.

Трубаправодны транспарт зьдзяйсьняе перапампоўку іх транзытных плыняў па тэрыторыі Рэспублікі, тым самым, захоўваючы адзінства транспартнай сыстэмы Рэспублікі Башкартастан і Расейскай Фэдэрацыі.

У якасьці гарадзкога транспарту працуюць аўтобусы, тралейбусы і трамваі. Будаўніцтва мэтро замарожана.

Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом культуры «Нафтавік»

Першая друкарня ў Уфе адкрылася ў 1801-м годзе для канцылярскіх патрэбаў (Віталь Паўлаў, часопіс «Урал», №2, 2003 г. [1]).

У Уфе працуюць ня менш шасьці тэатраў: Дзяржаўны тэатар опэры і балета, Башкірскі акадэмічны тэатар драмы, моладзевы і лялечны тэатры, татарскі тэатар «Нур» і Рускі акадэмічны тэатар драмы Башкартастана.

У горадзе маецца каля 15 музэяў, сярод іх нацыянальны музэй, музэй баявой славы, музэй археалёгіі і этнаграфіі, музэй геалёгіі і карысных выкапняў, музэй лесу. Адчынены для наведвальнікаў мэмарыяльныя хаты-музэі: З. Т. Аксакава, У. І. Леніна, М. Гафуры, А. Э. Цюлькіна, Ш. Худайбердзіна.

У 1918 г. у Уфе працаваў вядомы чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак. Тут ён выдаваў газэты «Наш шлях», «Чырвоная Эўропа», напісаў сэрыю апавяданьняў і фэльетонаў («Зь дзёньніка ўфімскага буржуа», «Уфімскі Іван Іванавіч», «Аб уфімскім разбойніку, крамніку Булакуліне», «Правялебны ўладар Андрэй», «Два стрэлы»).

Выбітныя ўфімцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Уфасховішча мультымэдыйных матэрыялаў