Флюарыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Флюарыт

Флюары́т (ад лац. fluor — «цячэньне») — мінэрал, які належыць да фтарыдаў, фтарыд кальцыю CaF2, можа ўтрымліваць дамешкі рэдказямельных элемэнтаў. Утварае кубічныя крышталі, іх зросткі, зярністыя, валакністыя, масыўныя агрэгаты, зямлістыя масы. Колер жоўты, зялёны, фіялетавы, чорны, бясколерны і іншыя. Цьвёрдасьць 4, шчыльнасьць ад 2,95 да 3,8 г/см³.

Трапляецца ў магматычных пародах, гідратэрмальных жылах, далямітах, вапняках.

Флюарыт выкарыстоўваецца ў мэталюргіі, як крыніца фтору і яго злучэньняў, у шкляной прамысловасьці.

Радовішчы флюарыту ёсьць у Расеі, ЗША, Украіне, Нямеччыне, Вялікабрытаніі і іншых.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Флюарытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў