Фляран Малюда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фляран Малюда
Фляран Малюда
Florent Malouda
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 чэрвеня 1980(1980-06-13)[1][2][3] (43 гады)
Каена, Француская Гвіяна
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазыцыя левы паўабаронца
Моладзевыя клюбы
ASC Рэмірэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2000
2000—2003
2003—2007
2007—2013
2013—2014
2014—2015
2015—2016
2016
2018
Шатару
Генгам
Ліён
Чэлсі
Трабзанспор
Мэц
Дэлі Дайнамас
Вадзі Дэгла (арэнда)
Дыфэрданж 03
59 (5)
92 (15)
138 (24)
149 (35)
19 (5)
28 (3)
24 (3)
16 (3)
7 (0)
Зборныя
2004—2012 Францыя 80 (9)

Фляра́н Малюда́ (па-француску: Florent Malouda; нарадзіўся 13 чэрвеня 1980 году, Каена, Француская Гвіяна) — былы францускі футбаліст. Вядомы за выступы за лёнданскі «Чэлсі», зь якога сышоў ў ліпені 2013 году. Да «Чэлсі» Фляран гуляў за «Ліён» і «Шатару», а таксама «Генгам». Малюда адрозьніваецца добрымі фізычнымі дадзенымі, уменьнем дужацца да канца, выдатнай тэхнікай і «апошнім» пасам. Раней выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шатару»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У клюбе другога францускага дывізіёну Малюда ўвайшоў у аснову не адразу. Гуляючы спачатку ў моладзевым клюбе, а затым выходзячы на замену. Толькі ў апошні свой сэзон Фляран змог прабіцца ў аснову гуляючы на пазыцыі форварда.

«Генгам»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 жніўня 2000 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Генгам», дзе сустрэўся з Дыд’е Драгба. У «Генгаме» Малюда трапіў у аснову без усякіх ускладненьняў, гуляючы па пазыцыі левага паўабаронцы. За 3 гады ў «Генгаме» Малюда быў заўважаны і запрошаны на прагляд у такія францускія клюбы як «Марсэль» і «Манака». У верасьні 2003 году Малюда на правах вольнага агента перайшоў у «Ліён».

«Ліён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Ліёне» ў Флярана цалкам раскрыўся талент і пачалася вялікая кар’ера. За чатыры гады ў «Ліёне» Малюда зьяўляўся гульцом асноўнага складу. Сэзон 2006/07 быў асабліва ўдалым для Флярана (10 галоў у чэмпіянаце і 3 у Лізе чэмпіёнаў). Заявіўшы, што марай усёй яго жыцьця была выйграць Лігу чэмпіёнаў, 7 ліпеня 2007 году Малюда перайшоў у «Чэлсі» за 15 млн фунтаў.

«Чэлсі»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Чэлсі» Малюда заняў месца Ар’ена Робэна, што і вымусіла другога пакінуць клюб. У новым клюбе француз зайграў адразу. Забіўшы па голе ў яго першых трох матчах. Цяпер на рахунку Флярана ў «Чэлсі» 14 гульняў у асноўным складзе і 4 галы.

«Трабзонспор»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 ліпеня 2013 году было абвешчана, што Малюда падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клюбам «Трабзанспор»[4]. Паводле кантракту, штогод Малюда будзе зарабляць каля 2,5 млн эўра[5].

Міжнародныя кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малюда дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі 17 лістапада 2004 году ў матчы супраць зборнай Польшчы. Зь цягам часу Фляран стаў рэгулярна зьяўляецца ў складзе трохкаляровых, забіўшы свой ​​першы гол за сваю краіну 31 траўня 2005 году ў гульні супраць зборнай Вугоршчыны.

Статыстыка выступаў у клюбах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Клюб Краіна Чэмпіянат
Матчаў Галоў
1996—1997 Шатару Сьцяг Францыі 2 -
1997—1998 Шатару Сьцяг Францыі 1 -
1998—1999 Шатару Сьцяг Францыі 28 3
1999—2000 Шатару Сьцяг Францыі 28 2
2000—2001 Генгам Сьцяг Францыі 23 1
2001—2002 Генгам Сьцяг Францыі 32 4
2002—2003 Генгам Сьцяг Францыі 37 10
2003—2004 Ліён Сьцяг Францыі 35 4
2004—2005 Ліён Сьцяг Францыі 37 5
2005—2006 Ліён Сьцяг Францыі 31 6
2006—2007 Ліён Сьцяг Францыі 35 10
2007—2008 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 21 2
2008—2009 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 31 6
2009—2010 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 33 12
2010—2011 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 38 13
2011—2012 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 26 2
2012—2013 Чэлсі Сьцяг Ангельшчыны 0 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Florent Malouda // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Florent Malouda // Roglo — 1997.
  3. ^ а б в FLORENT MALOUDA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ "Florent Malouda joins Trabzonspor after leaving Chelsea". BBC Sport.
  5. ^ "Malouda ile anlaşma sağlandı". Trabzonspor.org.tr

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фляран Малюдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў