Царква Ўшэсьця Гасподняга (Ярэмічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Краіна Беларусь
Вёска Ярэмічы
Каардынаты 53°34′15.70″ пн. ш. 26°20′45.80″ у. д. / 53.5710278° пн. ш. 26.3460556° у. д. / 53.5710278; 26.3460556Каардынаты: 53°34′15.70″ пн. ш. 26°20′45.80″ у. д. / 53.5710278° пн. ш. 26.3460556° у. д. / 53.5710278; 26.3460556
Канфэсія праваслаўе і Беларускі экзахат
Эпархія Наваградзкая япархія[d] 
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Ярэмічах. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Утварае адзіны ансамбль з 2-яруснай брамай-званіцай, завершанай шатром з купалам-цыбулінай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Ярэмічах збудавалі ў 1867 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду, вядомай з 1748 году. У 1879 годзе пры царкве збудавалі драўляную 2-клясную царкоўна-прыходзкую школу.

1941 г.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад склад. У 1989 годзе будынак царквы вярнулі вернікам.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжова-купальны храм. Цэнтральны кубападобны аб’ём завяршаецца васьмерыковым барабанам з 4-гранным шатром і купалам-цыбулінай. Бакавыя прыдзелы, прытвор і 5-гранная апсыда маюць выгляд аднолькавых прастакутных аб’ёмаў пад 2-схільнымі дахамі з тарцовымі трыкутнымі франтонамі. Абапал апсыды месьцяцца 2 рызьніцы. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сьценаў вылучаюцца цагляныя атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: аркатурныя пасы, нішы-крыжы, карнізы, кутнія лапаткі, ліштвы аркавых аконных праёмаў і 3 ўваходныя парталы.

Усярэдзіне роўная атынкаваная столь падтрымліваецца 4 слупамі. 3-ярусны драўляны іканастас мае 22 абразы, бела-залацістую афарбоўку[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]