Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Слуцкая япархія[d] 

Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Новым Месьце, на Навамейскай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ўпамін пра царкву Сьвятога Яна Прадцечы ў Слуцку датуецца 1439 годам[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Да 1840-х гадоў яна ўжо была парожняй і закінутай. У 1842 годзе будынак царквы разабралі, а новы так і не збудавалі. У 1853 годзе адбылося афіцыйнае скасаваньне, а яе прыход прыпісалі да Юр’еўскай царквы[2].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Дасьледнікі пакуль ня выявілі выяваў або архітэктурных вопісаў царквы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скеп’ян А. Князі Слуцкія. — Менск, 2013. С. 17.
  2. ^ Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 11.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 11.