Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Дзівін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Краіна Беларусь
Вёска Дзівін
Каардынаты 51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д. / 51.96139° пн. ш. 24.56944° у. д. / 51.96139; 24.56944Каардынаты: 51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д. / 51.96139° пн. ш. 24.56944° у. д. / 51.96139; 24.56944
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Дзівіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Кобрынскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новую драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Дывіне збудавалі ў 1740 годзе на месцы царквы, вядомай з 1566 году.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дывін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам царква не зачынялася.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Асноўны прастакутны зруб і 5-гранная алтарная апсыда, да якой з бакоў далучаюцца нізкія рызьніцы, накрываецца агульным дахам з навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц 2-схільнага даху спалучае франтон і атыкавую ўстаўку з паўвальмай паміж 2 чацьверыковымі вежамі. Вежы завяршаюцца купаламі-банямі, такі ж купал-баня і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў мае галерэю з балюстрадай. Вэртыкальна ашаляваны сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. Да галоўнага фасаду далучаецца тамбур з 2-схільным дахам, прыбудаваны ў XIX ст. Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.

З боку ад царквы стаіць званіца (васьмярык на чацьверыку), накрытая высокім шатром[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000681