Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Каханавічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Каханавічы |
Каардынаты | 55°51′47.06″ пн. ш. 28°7′58.63″ у. д. / 55.8630722° пн. ш. 28.1329528° у. д.Каардынаты: 55°51′47.06″ пн. ш. 28°7′58.63″ у. д. / 55.8630722° пн. ш. 28.1329528° у. д. |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Каханавічах. Знаходзілася на дарозе да Задзежжа, на правым беразе ракі Водзьгі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі царкву.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Каханавічах збудавалі ў 1876 годзе.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі царкву.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую кампазыцыю складаюць званіца, трапезная, кубападобная малітоўная заля і апсыда з бакавой рызьніцай. Бляшаны зялёнай афарбоўкі дах завяршаўся пяцьцю купаламі-цыбулінамі, магутная 4-ярусная званіца таксама завяршалася купалам-цыбулінай. Атынкаваныя фасады падзяляліся 20 вялікімі аконнымі праёмамі. Мела тры ўваходы.
Унутры апсыда вылучалася вялікім іканастасам[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.