Цэруляплязьмін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Цэруляплязьмін

Цэруляплязьмін — медзьутрымальны бялок (глікапратэін), які прысутнічае ў плязьме крыві. У цэруляплязьміне ўтрымоўваецца каля 95 % агульнай колькасьці медзі сыроваткі крыві чалавека. Прыроджаны дэфіцыт цэруляплязьміну прыводзіць да дэфэктаў разьвіцьця галаўнога мозгу і печані. Быў апісаны ў 1948 годзе[1].

Фізычныя ўласьцівасьці цэруляплязьміну чалавека[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэруляплязьмін чалавека, дзякуючы ёнам медзі, якія ўваходзяць у яго склад, мае блакітны колер. Сярэдняя малекулярная маса вагаецца ў дыяпазоне 150 000-160 000 г / моль[2]. На адну малекулу прыходзіцца 6-7 ёнаў медзі (Cu +2).

Да ўкараненьня медзі ў бялок ён называецца апацэруляплязьмін, пасьля — халацэруляплязьмін.

Асноўныя амінакіслоты цэруляплязьміну: аспарагінавая, глутамінавая, трэанін, гліцын, лейцын.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Holmberg CG, Laurell C-B {{{загаловак}}}. — Vol. 2. — P. 550–56. — DOI:10.3891/acta.chem.scand.02-0550
  2. ^ Неорганическая биохимия / под редакцией Г.Эйхгорна, пер. с англ., том 1, М.: Мир, 1978