Цёмныя пачаткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Цёмныя пачаткі»
анг. His Dark Materials
АўтарФіліп Пулман
Жанрраман
КраінаАнгельшчына
Мова арыгіналуангельская
Кнігі«Паўночнае зьзяньне», «Цудоўны нож», «Бурштынавы тэлескоп»
Выдавецтва«Схалястычная карпарацыя»
Выданьне1995—2000 гады

«Цёмныя пачаткі» (анг. His Dark Materials) — фэнтэзійная трылёгія Філіпа Пулмана. Уключае раманы «Паўночнае зьзяньне», «Цудоўны нож» і «Бурштынавы тэлескоп». Знаходзіцца у сьпісе 200 найлепшых кніг па версыі BBC, займае ў ім 3 месца.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўнымі крыніцамі натхненьня для Пулмана былі паэма Джона Мілтана «Страчаны рай», а таксама вершы Ўільяма Блэйка й Біблія. Назва была ўзятая з «Страчанага раю»:

Unless th’ Almighty Maker them ordain
His dark materials to create more Worlds[1].

Пулман казаў, што ўся гісторыя склалася «з нязьвязаных паміж сабой сюжэтаў, малюнкаў, якія мільгаюць у галаве й хвалююць». ”Паўночнае зьзяньне” і ”Цудоўны нож” былі напісаны за два гады, а ”Бурштынавы тэлескоп” - за тры.

Кнігі трылёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Паўночнае зьзяньне (анг. Northern lights, 1995).

• Цудоўны нож (анг. The Subtle Knife, 1997).

• Бурштынавы тэлескоп (анг.The Amber Spyglass, 2000).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяўчынка Ліра Белаква жыве ў сьвеце, дзе пераплецены магія, тэалёгія й навука. У яе, як і ва ўсіх людзей яе сьвету, ёсьць дэйман - частка яе душы, прадстаўленая формай жывёлы. Ліра жыве ў Оксфардзе, у Ярдан-каледжы, і разам са сваім дэйманам Панцеляймонам і іншымі дзецьмі з раніцы да ночы зьнікае на вулачках Оксфарда. Ліра сірата, яе апекуном зьяўляецца палярны дасьледчык і яе дзядзька лорд Азрыэл. Аднойчы зьяўляюцца чуткі аб Жрацах, таемнай арганізацыі, якая выкрадае дзяцей. Зьнікае й лепшы сябар Ліры - Роджэр. Пошукі сябра заводзяць дзяўчынку далёка, на Поўнач.

Спачатку яна трапляе пад уладу нейкай місіс Колтэр, прыгожай, уладнай і жорсткай жанчыны. Ліры атрымоўваецца бегчы з дапамогай табара цыган, якія едуць на Поўнач, каб вызваліць выкрадзеных дзяцей. Па дарозе яна знаёміцца ​​з ведзьмай Сератэнай Пеккала, бранаваным мядзьведзем Ёрэкам Бірнісанам і аэранаўтам Лі Скорсьбі. З дапамогай новых сяброў і алетыёмэтру (прыбора, які кажа праўду) Ліра пазнае таямніцу Жрацоў. Жрацы разьдзіраюць дзяцей і дэйманаў з вызваленьнем велізарных колькасьцяў энэргіі. Яна знаходзіць Роджэра й вызваляе іншых дзяцей.

Тым часам лорд Азрыэл, скончыўшы свае дасьледаваньні на Поўначы, знаходзіць спосаб перасоўвацца паміж раўналежнымі мірамі. Для гэтага яму патрэбна энэргія, якая вызваляецца пры разрыве сувязі паміж дэйманам і чалавекам. Ліра й Роджэр выпадкова аказваюцца побач і лорд Азрыэл выкарыстоўвае Роджэра, каб адкрыць акно ў паралельны сьвет. Азрыэл сыходзіць у іншы сьвет. Ліра ідзе за ім. У іншым сьвеце яна знаёміцца ​​з хлопчыкам Ўілам Пары. У барацьбе Ўіл Пары здабывае цудоўны нож, якім можна прарэзаць вокны паміж сьветамі.

Ліра й Ўіл даведаюцца, што лорд Азрыэл хоча зрынуць Уладальніка - першага анёла, які пасьля стварэньня сьвету абвясьціў сябе яго (сьвету) стваральнікам. Для перамогі яму патрэбны два чалавекі: Ліра, якая павінна стаць новай Евай, і Ўіл, уладальнік цудоўнага нажа. Ліра й Уіл разам перажываюць шмат прыгод.

Працяг трылёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• «Оксфард Ліры» (анг. Lyra’s Oxford, 2003) - гэта кніга, якая зьмяшчае апавяданьне ”Ліра й птушкі”, а таксама некаторыя дадатковыя матэрыялы. Аповяд апісвае эпізод з жыцьця Ліры праз два гады пасьля падзеяў «Бурштынавага тэлескопа». Ліра й Панцеляймон знаходзяць дэймана ведзьмы, які мае патрэбу ў дапамозе. Ліра згаджаецца дапамагчы, аднак, апынуўшыся ў неабыякай небясьпецы, неўзабаве разумее, што дэйман не той, за каго сябе выдае. Дадатковыя матэрыялы апублікаваны разам з апавяданьнем і ўключаюць у сябе карту Оксфарда ў сьвеце Ліры, паштовую паштоўку ад Мэры Малоўн, рэклямную брашуру круізу на караблі пад назвай Зенобія, а таксама іншыя рэклямкі са сьвету Ліры. У прадмове Філіп Пулман піша: «Гэтая кніга зьмяшчае гісторыю й некалькі іншых рэчаў. Гэтыя рэчы могуць мець дачыненьне да гісторыі, а могуць і не мець. Яны могуць мець дачыненьне да гісторыяў, якія яшчэ не зьявіліся. Сказаць складана».

• «Аднойчы на ​​поўначы» (анг. Once Upon A Tіme Іn The North, 2008) - гэта яшчэ адна невялікая кніга, зьвязаная з ”Цёмнымі пачаткамі”, якая апублікавана 3 красавіка ў Вялікабрытаніі. Кніга выпушчана ў тым жа фармаце, што й ”Оксфард Ліры”, і гэтак жа зьмяшчае дадатковыя матэрыялы. Дзеяньне апавяданьня адбываецца да падзеяў трылёгіі, апавяданьне апавядае пра сустрэчу караля бранаваных мядзьведзяў Ёрэка Бірнісана й Лі Скорсьбі — аэранаўта з Тэхаса.

”Выдатная дзікунка” (анг[2]. La Belle Sauvage, 2017) - раман Філіпа Пулмана, першая частка трылёгіі ”Кніга Пылу”. Пулман задумаў «Кнігу Пылу» яшчэ да публікацыі «Оксфарда Ліры» ў 2003 годзе, першапачаткова як адзіны том[3][4]. У 2005 годзе праца над раманам ужо ішла поўным ходам[5], але ў 2011 годзе Пулман заявіў, што ён падумвае аб тым, каб падзяліць раман на два тамы, адзін зь якіх будзе апавядаць пра падзеі да трылёгіі «Цёмныя пачаткі», а іншы - Пасьля[6]. У лютым 2017 году Пулман абвясьціў, што «Кніга Пылу» стала трылёгіяй-кампаньёнам[7].

Сьвет у трылёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвет у трылёгіі складаецца зь бясконцай колькасьці паралельных сьветаў. Дзякуючы магіі можна патрапіць з аднаго сьвету ў іншы. Дзеяньні раманаў адбываюцца, у асноўным, у чатырох сьветах, якія можна ўмоўна назваць ”сьвет Ліры”, ”сьвет Уіла”, ”сьвет Чытагацьце” і ”сьвет мулефа”.

Сьвет Ліры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гэтым сьвеце ў людзей ёсьць дэйманы - істоты, якія складаюць неад’емную іх частка. Тамака, акрамя людзей, жывуць ведзьмы й разумныя браняваныя мядзьведзі. Там нарадзілася й жыла галоўная гераіня Ліра Белаква.

Сьвет Уіла[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наш ці вельмі падобны да яго сьвет. Там нарадзіўся Ўіл Пары. Дэйманы нябачныя, але існуюць.

Сьвет Чытагацьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвет, дзе ўсе дарослыя людзі падвяргаюцца нападам зданяў, але дзеці могуць спакойна існаваць. Чытагацьце - назва аднаго з гарадоў.

Сьвет мулефа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвет колавых жывёлаў, якія завуць сябе ”мулефа”. Колы, якімі яны карыстаюцца, уяўляюць сабою насенныя скрынкі дрэваў, яны вельмі дужыя й самі па сабе растуць вельмі рэдка. Аднак, пакуль імі карыстаюцца мулефа, насенныя скрынкі паступова зношваюцца й расколваюцца. Мулефа клапоцяцца аб дрэвах, паколькі без колаў перасоўваюцца даволі нязграбна й павольна. У сьвеце існуюць натуральныя дарогі - па здагадцы Мэры Малоўн, яны ўяўляюць сабой застылыя патокі лавы.

Асноўныя персанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліра Белаква (Ліра Сырын) - дзяўчынка, якой наканавана, паводле старажытнага прароцтва, пакласьці канец лёсу. У першым рамане лічылася сіратой, жыла ў Оксфардзе. Дэйман Панцеляймон стаў лясной куніцай.

Панцеляймон - дэйман Ліры, прымаў розныя абліччы: ад матыля-бражніка да гепарда, стаў лясной куніцай.

Уіл Пары - хлопчык з нашага сьвету, сябар Ліры, носьбіт цудоўнага нажа. Яго дэйман, Кірджава, стала коткай.

Лорд Азрыэл - бацька Ліры, які падняў мяцеж супраць Уладальніка. Яго дэйман - сьнежны барс Стэлмарыя.

• Місіс Колтэр - маці Ліры. Дэйман - залатая малпа.

Ёрэк Бірнісан - кароль бранаваных мядзьведзяў, сябар Ліры.

Роджэр - кухар з Оксфарда, сябар Ліры. Дэйман часьцей за ўсё прымаў выгляд таксы.

Сератэна Пеккала - ведзьма з Лапляндыі. Дэйман - шэры гусь Кайса.

Ці Скорсьбі - аэранаўт з Тэхаса. Дэйман - арктычная зайчыха Эстэр.

Джон Фаа - кароль цыган. Дэйман - крумкач.

Фардэр Карам - стары цыган. Дэйман - вогненна-рудая котка Софонакс.

Мэры Малоўн - фізык, дасьледчыца Пылі. Дэйман - Альпійская галка.

Станіслаўс Грумман (Джон Пары, Джапары) - палярны дасьледчык, бацька Ўіла. Дэйман - скопа Саян Кётэр.

Кавалер Цяліс, Дама Салмакія, Лорд Рок, мадам Аксанцьель - галіўспайны, шпіёны лорда Азрыэла.

Кароль Агунвэ - афрыканскі кароль, дэйман - гепард.

Юта Камайнен - ​​ведзьма, закаханая ў Станіслаўса Груммана, забіла яго, таму што ён не адказаў ёй узаемнасьцю. Дэйман - малінаўка.

Ёфур Ракнісан - былы кароль панцэрб’ернаў, зрушаны Ёрэкам.

Аталь - адна з мулефа. Сяброўка Мэры.

Ама - дзяўчынка зь вёскі ў Гімалаях. Насіла ежу Місіс Колтэр у пячору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хоць трылёгію Пулмана адносяць да дзіцячай літаратуры, аўтар закранае зусім не дзіцячыя, сур'ёзныя праблемы, якія ўзыходзяць да тых кніг, на якіх заснаваны сюжэт. Сам ён кажа пра гэта так:

У аснове трылёгіі ляжыць міт аб стварэньні й паўстаньні, разьвіцьці й супраціве. Я не пісаў аб гэтым прамым тэкстам, але мне было важна расчыніць менавіта гэтую тэму. Гэта вечная барацьба: з аднаго боку, кантроля, за якім стаіць шматвяковая гісторыя, сіла й улада (успомнім інквізіцыю, ганеньне ерэтыкоў, спаленьне ведзьмаў, увесь гэты кашмар, які рэлігійныя фанатыкі гатовы ажыцьцяўляць там, дзе гэта магчыма, і сёньня) — з другога бакі, тыя, хто змагаюцца з гэтым кантроляй, шукальнікі свабоды, ідэолягі Нябеснай Рэспублікі. Гэта барацьба: Царства Божае супраць Нябеснай Рэспублікі.

Крытыка адзначала як мастацкія асаблівасьці трылёгіі, так і сьветапоглядную пазіцыю аўтара.

Трылёгія шырока абмяркоўвалася на радзіме аўтара. Кейт Кэлаўэй лічыць, што «героі Пулмана засланяюць сабой пэрсанажаў кніг пра Гары Потэра, якія побач зь імі выглядаюць як плоскія мультыплікацыйныя малюнкі»[8]. Мелані Філіпс піша, што Пулман дасьледуе прыроду гуманізму й выступае за мараль: яго героі вучаць рабіць правільны выбар паміж дабром і злом[9]. Рэцэнзент з ґазэты „Chrіstіan Herald“, абураны атэізмам Пулмана, называе яго кнігі „годнымі спаленьня“[10].

Экранізацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2007 адбыўся выхад фільма ”Залаты компас” паводле першага рамана трылёгіі. У фільме задзейнічаны такія вядомыя акторы, як Дэніэл Крэйг і Ніколь Кідман, а галоўную ролю сыграла дэбютантка Дакота Блю Рычардс.

У 2015 годзе тэлеканал BBC 1 замовіў тэлевізыйную экранізацыю трылёгіі[11]. Здымкі пачаліся на студыі Wolf Studіos у Кардыфе ў ліпені 2018 году. Галоўныя ролі ў сэрыяле выконваюць Дафні Кін (Ліра), Джэймс Макэвай (лорд Азрыэл), Рут Уілсан (Марыса Колтэр) і Лін-Мануэль Міранда (Лі Скорсьбі). Рэжысэрам першых двух сэрый выступае Том Хупер, аўтар сцэнарыя Джэк Торн[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]