Цімафей Юрасаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цімафей Юрасаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лютага 2003(2003-02-25)[1] (21 год)
Рост 191 см
Вага 81 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 25
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 Дынама Менск 0 (0)
2022 Іслач 4 (0)
2023—4 Тарпэда-БелАЗ 7 (0)
Зборныя
2022 Беларусь (да 21) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 сакавіка 2024.

Цімафе́й Юра́саў (нар. 25 лютага 2003) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай СДЮШАР «Дынама». Гуляў за юнацкія каманды менскага «Дынама», а з 2019 году пачаў прыцягвацца да дубля. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[2]. 10 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме матча супраць салігорскага «Шахцёра» (1:1). У далейшым заставаўся другім брамнікам каманды, зрэдку зьяўляўся на полі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Іслач»[3]. У студзені 2023 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 2019 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў. 29 сакавіка 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць зборнай Азэрбайджану (3:1).

Дасягненні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]