Чарлз (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Чарлз
Charles
Чарлз
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 107 м
Даўжыня 129 км
Плошча басэйну 798 км²

Чарлз (па-ангельску: Charles River) — рака ў штаце Масачусэтс.

Даўжыня ракі — 129 км, аднак уздоўж яе цячэньня знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Гопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім напрамку, калі ўпадае у Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі зьвілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.

Адны з самых прэстыжных унівэрсытэтаў краіны — Гарвардзкі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусэцкі тэхналягічны інстытут разьмешчаны на берагах Чарлзу.

Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых ў сьвеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсмэнаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Чарлз (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў