Шаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаля
Рэнэсансавы палац у Шалі
Рэнэсансавы палац у Шалі
Герб Шалі
Першыя згадкі: 1002
Горад з: 1252
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Раён: Шаля
Мэр: Марцін Альфёльдзі
Плошча: 44,967 км²
Вышыня: 118 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

24 256 чалавек
539 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код: +421-31
Паштовы індэкс: 927 01
Аўтамабільны код: SA
Геаграфічныя каардынаты: 48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д. / 48.15028° пн. ш. 17.8775° у. д. / 48.15028; 17.8775Каардынаты: 48°09′01″ пн. ш. 17°52′39″ у. д. / 48.15028° пн. ш. 17.8775° у. д. / 48.15028; 17.8775
Шаля на мапе Славаччыны
Шаля
Шаля
Шаля
http://www.sala.sk

Шаля (па-славацку: Šaľa, па-нямецку: Schelle, па-вугорску: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славаччыне на рацэ Ваг.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад разьмешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Новых Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бэла IV надаў Шалі гарадзкія правы.

XVIXVII стагодзьдзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагодзьдзі тут будуецца фартэцыя. У XVIII стагодзьдзі Шаля пачынае разьвівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапэштам паскорыла разьвіцьцё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславаччыны, за выняткам пэрыяду 19381945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Вугоршчыны.

Цяпер Шаля — раённы цэнтар Нітранскага краю.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72% — славакі, 17,88% — вугорцы, 0,48% — чэхі і 0,40% — цыганы[2].

Рэлігійны склад: 66,63% — рыма-каталікі, 23,62% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 4,00% — лютэране[2].

Гарады-пабрацімы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mesto Šaľa
  2. ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-11-16 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]