Шахцёр Петрыкаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шахцёр
Заснаваны 2020
Горад Петрыкаў, Беларусь
Стадыён Прыпяць
Умяшчальнасьць: 800
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 16 месца

«Шахцёр» — беларускі футбольны клюб зь Петрыкава, які ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Прыпяць. Закладзены ў 2020 годзе як фарм-клюб салігорскага «Шахцёру».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2019 году стала вядома, што салігорскі «Шахцёр» плянуе заявіць даччыную каманду ў Другую лігу[1]. У студзені 2020 году галоўным трэнэрам новай каманды стаў Сяргей Нікіфарэнка, які раней працаваў у структуры салігорскага клюбу[2]. Склад фарм-клюбу ўтварылі ў асноўным былыя рэзэрвісты салігорскага «Шахцёра», таксама былі запрошаныя і іншыя дасьведчаныя футбалісты. Некаторы час каманда рыхтавалася да новага сэзону ў Салігорску, а ў сакавіку 2020 году быў адкрыты новы стадыён «Прыпяць» у Петрыкаве[3], які і стаў хатнім.

«Шахцёр» адразу стаў адным з фаварытаў Другой лігі. Скончыўшы першую частку першынства 2020 году на другім месцы пасьля магілёўскага «Дняпра», «Шахцёр» упэўнена правёў фінальную частку і заняў другое выніковае месца, якое дазволіла выйсьці ў Першую лігу. У сэзоне 2021 году ў Першай лізе петрыкаўскі «Шахцёр» заставаўся фарм-клюбам салігорскага, аднак камплектаваўся ня толькі салігорскімі, але і іншымі, пераважна маладымі гульцамі. Каманда нестабільна правяла сэзон, чаргуючы пасьпяховыя адрэзкі з правальнымі, у выніку фінішавала ў сярэдзіне, на 7 месцы пры 12 удзельніках.

У сэзоне 2022 году «Шахцёр» хутка апынуўся сярод лідэраў турніру, значны час рухаўся на першым месцы. Каманда ўпэўнена змагалася з аўтсайдэрамі, дзе нярэдка перамагала з вынішчальным лікам, аднак матчы з асноўнымі канкурэнтамі атрымоўваліся горш. У верасьні 2022 году АБФФ афіцыйна паведаміла, што «Шахцёр» як фарм-клюб ня мае права ўзьняцца ў Найвышэйшую лігу[4], пасьля чаго петрыкаўская каманда прапусьціла наперад асноўных канкурэнтаў і фінішавала на трэцім месцы.

У пачатку 2023 году шмат гульцоў петрыкаўчан далучыліся да асноўнай каманды салігорскага «Шахцёра», як і галоўны трэнэр Станіслаў Сувораў. Склад быў амаль цалкам абноўлены, яго склалі выключна салігорскія выхаванцы з дубля і юнацкіх камандаў. Новым трэнэрам быў прызначаны Сяргей Лушчан, які раней працаваў зь юнакамі салігорцаў. Новая каманда ўжо не магла змагацца за высокія месцы і апынулася ў канцы табліцы. Пад канец сэзону вынікі сталі паляпшацца, але «Шахцёр» ня здолеў узняцца вышэй за 16-е месца пры 17 удзельніках.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Данііл Котаў 2007
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Данііл Падбярозны 2003
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Юры Басалыга 2004
6 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Селіванаў 2004
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Мікіта Шаўла 2006
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксей Гарост 2004
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арсень Чакур 2005
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Ягор Грывенеў 2006
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Марк Буланаў 2005
13 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Максім Бурко 2004
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Шаплыка 2004
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Павал Дубоўскі 2005
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Коршун 2007
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Сотнікаў 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ягор Барадзін 2007
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Глеб Варкулевіч 2005
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Герасім 2007
24 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ягор Стралкоўскі 2002
29 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Раман Сьцесік 2008
31 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Цімафей Ціхановіч 2005
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Ігар Малашчыцкі 2002
80 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Георгі Кукушкін 2005
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Станіслаў Стэфановіч 2004
Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Мікіта Доўнар 2006
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Данілаў 2007
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Курбачоў 2007
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ільля Селязьнёў 2007
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Арцём Смальцар 2005
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Марк Тычко 2006

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
2020 Другая — група Б 2 20 16 1 3 80–16 49
Другая — фінальны этап 2 10 6 1 3 24–10 19
2021 Першая 7 33 13 7 13 50–56 46
2022 Першая 3 24 13 6 5 69–20 45
2023 Першая 16 32 6 4 22 33–72 22

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]